Спорт Беларуси



Біятлон. Этап у Паклюке. Жанчыны: зноў першая!

Автор:Леанід Рэбкавец; Источник: , Декабрь 20, 2014 14:51

111Сёння ў славенскай Паклюке адбылася перадапошняя ў 2014 годзе жаночая гонка – гонка перследу. Дар’я Домрачава, нарэшце, парадавала нас, і, стартаваўшы шостай, перамагла! Выдатны вынік паказала і Надзея Скардзіна. Прыняўшы старт з трэцяга дзясятку, яна прыйшла на фініш шостай. Аб тым, як складвалася паспяховая для беларускіх біятланістак гонка, чытайце ў аглядзе Champ.by.

Ужо на першай “лёжцы” адбылася нечаканасць: пераможца спрынту Габрыэла Соўкалава, якая мела камфортны задзел перад сваімі суперніцамі, закрыла толькі две мішэні, і вымушана была адправіцца на тры штрафныя кругі, што адкаціла яе далёка ўніз.

Наша ж Дар’я Домрачава, ужо на першым крузе пачаўшы скарачаць адрыў ад суперніц, абышлася без промахаў, і саступала такім жа “выдатніцам” па стральбе італьянцы Даратэі Вірэр і ўкраінке Валянціне Семярэнка зусім няшмат.

На другі агнявы рубеж беларуска прыехала ўжо ў якасці лідара! І зноў “чыстая” стральба! А вось фінка Кайса Мякяряйнен, якая паказвала выдатную скорасць і ўжо не так шмат прайгравала Дашы, дапусціла адзін промах. Усяго на 6.5 секунды пазней стадыён пакінула Семярэнка.

Першая “стойка”. І зноў Домрачава закрывае ўсе мішэні! На гэты раз украінская біатланістка была вымушана прабегчы штрафны круг, а фінка адразу выходзіла на трасу. Але пакінулі стадыён яны адначасова, адстаючы на 45 секунд ад “беларускай ракеты”.

Перад чацвёртым агнявым рубяжом падумалася: няўжо наша Домрачава, упершыню за некалькі сезонаў, здолее правесці гонку без адзінага промаху? Але ж беларуска вырашыла захаваць інтрыгу і традыцыю хаця б аднойчы пускаць кулю “ў малако” – апошні стрэл Дар’і мішэнь не закрыў.

Гэта нарадзіла якую-ніякую інтрыгу аб пераможцы. Мякяряйнен адстралялася на чацвёртым агнявым рубяжы “на нуль”. Але ж розніца ў часе выхаду са стадыёну складала, здавалася, вельмі камфортныя 23 секунды.

Але ж настырная фінка саступаць не думала: да сярэдзіны завяршальнага круга яна здолела скараціць сваё адставанне ад мінскага лідара амаль у два разы! Было бачна, як добра працуе палкамі фінская спартоўка і як цяжка даюцца апошнія метры дыстанцыі Домрачавай.

Але трохразовая алімпійская чэмпіёнка здолела знайсці ў сябе сілы, і, яшчэ раз паказаўшы моц свайго духу, фінішавала першай! Мякяряёнен фінішную мяжу пераадолела дзесяццю секундамі пазней.

За трэцяй месца змагаліся украінка Семярэнка і маладая італьянка Вірэр. Прадстаўніца нашай суседняй дзяржавы таксама праявіла лепшыя свае якасці і здолела ўтрымаць ганаровую трэцюю пазіцыю.

Паказаўшы бездакорную стральбу, шостай на фініш прыбегла Надзея Скардзіна. Гэтаму вялікаму яе пад’ёму ў месцах паспрыяла і добрая хуткасць праходу дыстанцыі – па ёй уражэнка Санкт-Пецярбургу таксама была шостай. Дарэчы, Мякяряйнен сёння аказалася самай хуткай: Домрачава праходзіла трасу на 26 секунд даўжэй.

20.12. Гонка пераследу. Жанчыны. 10 км

 

1 (6). Д.Домрачава (Беларусь) 29.55,9 (0-0-0-1)

2 (15). К.Мякяряйнен (Фінляндыя) 10,0 (0-1-0-0)

3 (3). Вал.Семярэнка (Украіна) 36,8 (0-0-1-0)

4 (2). Д.Вірэр (Італія) 37,2 (0-2-0-0)

5 (9). Л.Дальмайер (Германія) +1.12,1 (1-0-0-0)

6 (22). Н.СКАРДЗІНА (Беларусь) +1.15,7 (0-0-0-0)

7 (4). Р.Кроўфард (Канада) +1.20,7 (2-0-0-0)

8 (10). К.Аберхофер (Італія) +1.26,2 (0-0-2-1)

9 (35). Д.Віралайнен (Расія) +1.45,2 (0-0-1-0)

10 (8). Н.Ганцье (Італія) +1.53,1 (1-1-0-1)

27 (42). Н.ПІСАРАВА +3.12,5 (1-0-2-0)

53 (53). А.ДУБАРЭЗАВА + (1-0-2-2)


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.

© CHAMP.BY 2009 — 2014. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна

маникюрный инструмент оптом

Онлайн предоставлен Livescore

Каталог TUT.BY