Спорт Беларуси



Суперкубок Беларуси. БАТЭ — Минск

Автор:Леанід Рэбкавец; Источник: Спорт Беларуси, Март 14, 2014 16:22

1233Нарэшце, дачакаліся. У Беларусі паядынкам за Суперкубак пачнецца новы футбольны сезон! Падчас міжсезоння ў нашых клубаў адыблося шмат змяненняў. Як станоўчых, так і адмоўных. БАТЭ і “Мінск” паказваць іх будуць ужо заўтра.

Гісторыя Суперкубка Беларусі пачынаецца з 2010-га года. Тады ўпершыню быў згуляны паядынак паміж пераможцам Кубка і пераможцам Чэмпіяната. Цікава, што ва ўсіх мінулых Суперкубках удзел прымаў барысаўскі БАТЭ, у якога ўжо ёсць тры трафеі гэтага турніру. Цяперашні Суперкубак стане для “жоўта-сіняга” 5-м.

А вось для пераможца Кубка Беларусі-2012/13 – “Мінска” – гульня за гэты трафей будзе першай. Таму “гаражане”, безумоўна, паспрабуюць заваяваць другі па ліку трафей ( выйгрыш Кубка быў адзінай гучнай перамогай маладога клуба за ўсю яго гісторыю).

У гэтым годзе шмат пытанняў было наконт месца правядзення паядынку. Першапачаткова разглядаліся варыянты стадыёнаў у Жодзіна і Барысаве. Але “Тарпеда” зараз для правядзення такога паядынку яшчэ не гатовы (штучны падагрэў уключаць пакуль не плануецца), а “Гарадскі” “адпадае” па тое прычыне, што з’яўляецца хатнім стадыёнам барысаўчан, а “Мінск” не даў згоду на гульню на ім. У сувязі з гэтым БФФ прыняла рашэнне аб правядзенні матча за Суперкубак у футбольным манежы. Гэта вельмі не спадабалася аматарам барысаўскай каманды. Па-першае, з-за таго, што на клуб выдзелілі ўсяго 700 “запрашальніцкіх” (а толькі па іх можна будзе прайсці на гульню). Па-другое, яны наракалі на тое, што надвор’е зараз дазваляе правесці сустрэчы на траве, а не не штучным пакрыцці манежа.  У сувязі з гэтым ад імя заўзятараў БАТЭ быў адпраўлены зварот да старшыні БФФ з  прашэннем растлумачыць, чаму было  прынята такое рашэнне. І БФФ адказала, прывёўшы ў сваім лісце некалькі не вельмі пераканаўчых довадаў. Так ці інакш, рашэнне праводзіце матч у манежу ніхто не адмяніў.

Трэба сказаць,  што нічога звышдзіўнага ў тым, што гульня адбудзецца не на свежым паветры, няма: дагэтуль усе паядынкі за Суперкубак таксама праводзіліся ў мінскім футбольным манежы.

Фаварытам гэтае сустрэчы, безумоўна, будзе флагман беларускага футбола – БАТЭ, гегемнію якога ў чэмпіянаце ўжо даўно ніхто не можа перапыніць. Праўда, барысаўчан не могуць перамагчы па выніках доўгага сезону, а апынуцца мацней у адной сустрэчы рэальна амаль усім клубам. Гэты факт пацвердзіў і сам БАТЭ, здолеўшы абыграць саму “Баварыю”. Галоўны трэнер “Мінска” Андрэй Скарабагацька разумее, што ў яго каманды ёсць шанцы на станоўчы вынік і сваімі словамі паказвае рашучасць “гараджан”заваяваць другі трафей:

– Суперкубак – гэта трафей, і за яго трэба змагацца. Усяго два клуба ім валодалі, чаму б «Мінску» не стаць трэцім?

Як гаворыцца – коратка і ясна. А вось Аляксандр Ермаковіч, гал. трэнер БАТЭ, адзначыў, што для яго каманды Суперкубак не з’яўляецца важнай мэтай:

– Суперкубак для нас – адзін з этапаў падрыхтоўкі да сезона. Не разглядаем яго як самамэту. Зразумела, што нам хочацца заваяваць трафей, якіх ніколі не бывае шмат. Аднак планамерна менавіта да Суперкубка мы не рыхтаваліся. Для нас важней працаваць на натуральных палях.

“Як год пачнеш, так яго і правядзеш”. Што б хто не гаварыў, а гэтую прыказку павінны ведаць як у стане “Мінска”, так і ў стане БАТЭ. А той факт, што пераможца атрымае 70 мільёнаў рублёў, павінен яшчэ больш матываваць клубы на перамогу. У любым выпадку, мы, заўзятары, у праве чакаць ад гэтай сустрэчы вялікага накалу барацьбы і нейкіх свежых эмоцый, якія крыху падзабыліся падчас перапынку.


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26