Спорт Беларуси



Футбол. Кубак Беларусі. Анонс 1/8 фіналу: у бой уступаюць мацнейшыя

Автор:Леонид Ребковец; Источник: Спорт Беларуси, Август 24, 2013 12:20

qYRaLpK8hGgУ Кубку Беларусі настаў час сапраўды сур’ёзных сустрэч: слабейшыя каманды паступова адсеяліся, а ў справу ўжо ўступілі мацнейшыя каманды краіны. Праўда, ёсць адно выключэнне. У 1/16 фіналу “Полацк”, які зараз церпіць крушэнне і знаходзіцца на грані распаду, нечакана перамог пінскую “Волну” і выйшаў у наступную стадыю. Аднак стала вядома, што каманда ўсё ж працягне існаваць і, хутчэй за ўсё, аб’яднаецца з “Полацгазам”, які выступае ў першынстве Віцебскай вобласці. Па прычыне “перабудовы” “Полацка” і па прычыне таго, што “Мінск” працягвае ўдзельнічаць у Лізе Еўропы, кубкавы паядынак паміж гэтымі камандамі было вырашана перанесці на 7-га верасня. Астатнія ж матчы пройдуць у штатным рэжыме, 24-га і 25-га жніўня. Спецыяльна для вас мы падрыхтавалі анонс кожнай сустрэчы.

Пачнем з сустрэчы ў Мозыры, дзе мясцовы “Слуцк” згуляе з магілёўскім “Дняпром”. Гэтае супрацьстаянне павінна атрымацца цікавым і непрадказальным. У мазырскага клуба з’яўляецца цудоўная магчымасць праверыць свае сілы ў параўнанні з клубам вышэйшай лігі, што для яго зараз немалаважна: у дадзены момант “Слуцк” вядзе барацьбу за выхад у “вышку” і сустрэча з адным з прастаўнікоў гэтага дывізіёна павінна даць аб’ектыўную адзнаку сіле мазырскай дружыны. Што датычыцца “Дняпра”, то гэты клуб, напэўна, будзе спрабаваць прайсці як мага далей у Кубку, бо зачапіцца за жаданую “шасцёрку” яму не ўдалося. Таксама нельга адкідваць і варыянт, пры якім паядынак стане своеасаблівай рэпетыцыяй пераходных сустрэч: калі турнірнае становішча ў першай і вышэйшай лізе не зменіцца, то менавіта “Слуцк” і “Днепр” будуць змагацца за шчаслівы білет у вышэйшы дывізіён.

Цікавы матч чакаецца і ў Гомелі, дзе аднайменная каманда будзе прымаць “Славію” з Мазыра. Нягледзячы на тое, што апошнія зараз замыкаюць турнірную табліцу вышэйшай лігі, у цяперашні час яны сталі набіраць нямала балаў, паступова скарачаючы перавес астатніх клубаў над імі. Таму лёгкай перамогі “Гомеля” чакаць не прыходзіцца, але фаварытам, бясспрэчна, будць гамяльчане.

Адзіным матчам 1/8 фіналу, у якім адносіны будуць высвятляць клубы здругога па значнасці дывізіёна Беларусі, будзе супрацьстаянне “Гарадзея” – “Граніт”. У 1/16 фіналу мікашэвіцкая каманда паднесла сенсацыю, выбіўшы з розыгрышу наваполацкі “Нафтан”. Цяпер хвалявацца падапечным Валерыя Бохна не трэба: ужо сваім выхадам у наступную стадыю яны здзівілі краіну. Але жараб’ёўка была літасцівай для “Граніта”, і ў супернікі ім “падкінула” “Гарадзею”, а не, напрыклад, БАТЭ. У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся ў рамках першай лігі. Той матч быў даволі цікавым і завяршыўся “міравой” з лікам 2:2. Што ж, чакаем чагосьці падобнага і ў кубкавай сустрэчы.

-uZDNuLXbUI

У Гродна, наадварот, сустрэнуцца дружыны, якія прадстаўляюць вышэйшы дывізіён: “Неман” прыме брэсцкае “Дынама». Апошні  паядынак гэтых каманд завяршыўся нічыёй 1:1. Сустрэча пройдзе ў Гродна і пачнецца даволі позна – у 19:00. Мяркуючы аб’ектыўна, атрымаць перамогу і адпаведна выхад у наступную стадыю можа як гродзенскі, так і брэсцкі клуб. Але фаварытам сустрэчы можна лічыць “Неман”. Па-першае, каманда будзе іграць на сваім стадыёне, з падтрымкай сваіх аматараў. Ну, а па-другое, у гэтым чэмпіянаце падапечныя Сяргея Саладоўнікава выглядаюць значна лепш за дружыну Уладзіміра Курнёва і справядліва ўжо амаль забяспечылі сябе месца ў першай шасцёрцы.

Барысаўскаму БАТЭ ў супернікі выпаў клуб больш сціплы, чым “Неману”. На сваім полі “жоўта-сінія” прымуць першалігавую “Смаргонь”, якая ў 1/16 фіналу на сваім полі разграміла “Ліду” з лікам 5:0. Дарэчы, гэтая каманда пачынала свой кубкавы шлях яшчэ ў 1/32 фіналу, таму атрымоўваецца, што падапечныя Паўла Бацюта прайшлі ўжо 2 стадыі. Барысаўчане ж свой удзел у Кубку Беларусі толькі пачынаюць. Можна толькі здагадвацца, як цяжка прыйдзецца “Смаргоні” ў гэтай сустрэчы. Пры падтрымцы родных заўзятараў падапечныя Віктара Ганчарэнка, гуляючы ў поўную сілу, могуць проста “разнесці” смаргонскую каманду!

Далей пагаворым аб сустрэчы, якая пройдзе ў Жодзіна. Тут мясцовае “Тарпеда-БелАЗ” прыме лідара вышэйшага дывізіёна – “Шахцёр”. Пры пэўных абставінах, гэтая сустрэча можа прэтэндаваць на цэнтральную на дадзенай стадыі. У гэтым сезоне каманды ўжо паспелі згуляць паміж сабой два разы, прычым у кожнай сустрэчы мацнейшым быў салігорскі клуб. Шмат чаго будзе залежаць ад настрою падапечных Уладзіміра Жураўля. Як вы ведаеце, “лаўка” ў “Шахцёра” кароткая, таму амаль адны і тыя ж гульцы выходзяць у старце ў кожнай сустрэчы. Калі салігарчане зробяць стаўку на перамогу ў Чэмпіянаце, выстаўляючы на паядынкі Кубка не аптымальны састаў, то ў жодзінцаў могуць з’явіцца добрыя шанцы на праход далей. У любым выпадку, простага матча не трэба чакаць ні гаспадарам, ні гасцям, і для праходу далей трэба будзе прыкласці як мага больш намаганняў.

Y-kplX0VwWg

У Слуцку мясцовая каманда прыме магілёўскі “Днепр”. Нельга казаць, што сустрэча з магіляўчанамі будзе для “Слуцка” нейкім вызавам: яшчэ год таму назад падапечныя Юрыя Крата змагаліся з “Дняпром” у першай лізе. Адназначна сказаць, хто будзе фаварытам, нельга. На баку магіляўчан тое, што яны гуляюць у вышэйшым дывізіёне і атрымоўваюць добрую практыку. Слуцку ж могуць дапамагчы родныя трыбуны з сваімі аматарамі. Так што, заклікаем усіх случчан прыйсці на “Гарадскі” стадыён і падтрымаць сваю каманду ў такім няпростым паядынку!

Як вы ўжо зразумелі, усе сустрэчы 1/8 фіналу пройдуць за два дні. Агляды кожнай з іх вы зможаце знайсці на нашым партале champ.by.

24-га жніўня

“Белшына”–“Дынама”Мінск
17.00, «Спартак»

Суддзі:В.Севасцьянік(С. Гідрэвіч, Е.Юцэвіч).

“Гарадзея”–“Граніт”
17.00, «Гарадзея»

Суддзі:С.Цынкевіч(В. Малюцін, Е.Раманаў).

“Слуцк”–“Днепр”
17.00, «Гарадскі»

Суддзі:І.Сафар’ян(Ю.Хомчанка, К. Пакулін).

БАТЭ–“Смаргонь”
17.00,“Гарадскі”

Суддзі:О.Мурашкевіч(С. Фірыновіч, А.Сладзінскі).

25 жніўня
“Мінск”–“Полацк”
17.00,«Тарпеда»
Суддзі:Г.Ляўчук(А. Герасімук, О.Маслянка).

“Тарпеда-БелАЗ”–“Шахцёр”
17.30, «Тарпеда»
Суддзі:І.Крук(А. Вашкевіч, А.Кавалёў)

“Гомель”–“Славія
19.00,«Цэнтральны»
Суддзі:Д.Шчарбакоў(О.Дорник, А.Гусеў)

“Неман”–“Дынама”Брэст
19.00,ЦСК»Неман»
Суддзі:М.Лаўская(Г. Ігнацьеў, В. Фамін)


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26