Футбол. Серыя А. “Напалі” — “Ювентус”. Ільвіныя сэрцы
Автор:Лыскавец Яраслаў; Источник: Спорт Беларуси, Ноябрь 30, 2011 20:50
Позна вечарам у аўторак у Неапалі на стадыёне “Сан Паала” адбыўся першы і, пэўна, самы цікавы з перанесеных матчаў лістапада. Мясцовы “Напалі” прымаў лідэра чэмпіянату, турыннскі “Ювентус”. Гульня не магла не апраўдаць чаканні абсалютна ўсіх, хто яе глядзеў, але аба ўсім па парадку…
Абедзьве каманды перад матчам страцілі па адным са сваіх лідэраў: гаспадары абыйшліся без Кавані, які адыходзіць ад траўмы, “Юве” ў сваю чаргу не мог разлічваць на дыскваліфікаванага Клаўдзіа Маркізіа. Месца першага ў стартавым складзе заняў Горан Пандзеў, які да гэтага асабліва не вылучаўся, другі быў заменены Антоніа Контэ на маладога Эстагаррыбью.

З першых жа хвілін “Юве” захапіў ініцыятыву, але абарона “Напалі” стаяла на смерць, сапраўдных момантаў у гасцей не было. “Партапеі” ж спакойна чакалі свайго шанцу. І, нарэшце, дачакаліся. Лавессі пайшоў у контратаку па левым фланзе, на хуткасці абыграў спешна ўзведзеныя “Юве” абарончыя рэдуты і пачаў зразаць вугал, каб выйсці на ўдарную пазіцыю. Але тут аргенцінца падпільнаваў Анлрэа Пірла, які вырашыў спыніць гульца ў блакітным строі па-футбольнаму злодзейскім спосабам. Італьянец абыйшоўся без жоўтай карткі, але арбітр паказаў на “кропку”, што было для гасцей, пэўна, значна большым ударам.
Прабіваць пенальці ўзяўся Марэк Хамшык. Славак прабіў вельмі моцна і пад штангу, у Буффона не было аніякіх шанцаў выратаваць “б’янканэры”. Але нават у такіх сітуацыях бываюць цуды: суддзя адмяніў гол з-за залішняй нервовасці Інлера, які ўбег у штрафную да ўдара. “Дубль два” ў славака выйшаў далёка не такім добрым, як арыгінальны ўдар: мяч прайшоў над перакладынай.
Любая каманда на месцы “Напалі”, верагодна, апусціла б рукі, але “партапеі” ўжо не першы раз даказваюць, што будуць біцца заўжды да канца. Праз лічаныя секунды Марэк Хамшык запісаў-такі ў свой актыў гол. Той жа Лавессі зноў нажом рассек рэдуты “Юве” і здолеў падаць у штрафную, там мяч адскочыў ад кагосці з гульцоў, а славаку засталося трапіць у вароты. 1:0.
Далей — болей. Атакуючая машына “Напалі” пачала працаваць на поўную, печку-домніцу раздзьмухалі Лавессі і Хамшык. “Юве” доўга і цяжка адыходзіў, зладжанай гульні не атрымлівалася. Вынікам жа бесперапынных атак “Напалі” стаў другі гол.
На 40-й хвіліне ўсё той жа Пірла дрэнна вынес мяч са штрафной і яго падхапіў Пандзеў. Македонец тэхнічна разабраўся з Буффонам і ўнёс мяч ў сетку. 2:0.
На перарыў каманды ішлі з абсалютна розным настроем, на Антоніа Контэ не было твару. Відавочна, ў падтрыбунках “б’янканэры” чакала сур’ёзная размова, бо ў другі тайме мы ўбачылі абсалютна іншы “Юве”. Спадар жа Маццары ў чарговы раз даказаў, што матыватар з яго слабаваты, ўсё-такі камандзе класу “Напалі” нельга ўпускаць перавагу ў два мячы на сваім полі, калі яна збіраецца на нешта прэтэндаваць.
Не прайшло і 5-ці хвілін пасля пачатку першага тайма, як Матры скараціў разрыў. Артура Відаль выдаў проста геніяльную перадачу (пэўна, ён падмяняў не падобнага на самога сябе Пірла) і Алесандра расправіўся з Дэ Санкцісам. 2:1. “Юве” працягнуў насядаць, “патрапеі” сціснуўшы зцбы трывалі, а потым трапілі турынцам у самае сэрца: гэта Маджа пабег у контратак па правым фланзе, дабег да броўкі, аглядзеўся, пачакаў і выдаў прастрэл на Пандзева. Македонец паспеў развярнуцца і ўдарыць, і зноў Буффон застаўся ні з чым. 3:1. Пандзеў жа сам не свой ад радасці пабег святкаваць гол. Дарэчы, цікава, выйдзі на яго месцы Кавані, якім быў бы рэзультат? Але гэта так, думкі, а мы распавядае пра рэальнасць.
А рэальнасць для “Юве” стала вельмі цяжкай. Гульцы, пэўна, яшчэ разок глянулі ў пылаючыя агнём вочы Контэ і пайшлі наперад, як у апошні бой. Абаронцы “Напалі”, верагодна, ўжо бачылі сваё будучае святкаванне, а таму дазволілі сабе пакінуць без увагі Эстагарыбью. Таму шмат і не трэба было: першая ж атака “Юве” пасля прапушчанага гола абярнулася забітым. 3:2.
Праходзіць яшчэ 7 хвілін і “Юве” нарэшце вяртаецца да першапачатковай сітуацыі намагяннямі Пепе. Сімонэ прайшоў парз усё поле з мячом, выкарыстаў Кампаньяра як, хоць і варожую, але “сценачку” і прабіў роўна пад штангу. 3:3. Антоніа Контэ амаль не выйшаў на калязямную арбіту ў сваім вар’яцкім падскоку.

Нажаль, пасля гэтага голу гульня значна паўціхла. Абедзве каманды баяліся страціць свае заваяванні і наперад амаль не ішлі. А таму лік застаўся нязменным да фінальнага свістка.
3:3, цяпер “Юве” апераджае “Мілан” і “Ўдынэзэ” на два пункты, а “Напалі” ўздысаецца на 6-ты радок. Таму дзеля абеіх каманд нічыя прынесла якія-ніякія, але дывідэнды. Але галоўнае не балы, галоўнае ў тым, што “Напалі і “Юве” даказалі: у Італіі ёсць яшчэ сапраўдныя ільвіныя сэрцы. Вялікі дзякуй ім за гэта.

© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна
Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT
Онлайн предоставлен Livescore
Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Комментарии 0
Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.