Футбол. Серыя А. Агляд 12-ага туру: “Юве” вяртае сабе лідэрства
Автор:Яраслаў Лыскавец; Источник: Спорт Беларуси, Ноябрь 21, 2011 10:40
Неверагодны Альварэс.
12 тур Чэмпіянату Італіі распачынаўся ў суботу сустрэчай “Інтэра” і “Кальяры” ў Мілане. Дакладнага фаварыту ў гэтай сустрэчы, улічваючы сённешні стан гаспадароў, нават букмекерскія канторы вызначыць не маглі. Да таго ж і “росаблу” нечакана добра згулялі свае першыя матчы, і толькі з сярэдзіны кастрычніка пачалі здаваць свае пазіцыі, у выніку чаго апынуліся ў другой палове табліцы.
Госці перад матчам панеслі вельмі значчныя страты ў выглядзе Андрэа Косу і Давідэ Астары, якія з’яўляюцца лідэрамі паўабароны і абароны суадносна. Трэба адзначыць, што новаспечаны (ужо ў трэці раз) трэнер “Кальяры” Давідэ Балардзіні не пабаяўся адразу пачаць моладзевую ратацыю і выпусціў ў старце маладога Экдаля. Галоўнай жа стратай “Інтэра” стаў Уэс Снайдэр, які на перадматчавай размінцы пацягнуў мышцу і хутчэй за ўсё прапусціць і еўракубкавую сустрэчу з “Трабзанспорам”.
Першы тайм не вызначыўся нічым асаблівым, “Інтэр” валодаў ініцыятывай, але праблема з крэатывам ў нападзенні сама па сабе не знікла, за пешыя 20 хвілін нельга ўспомніць ніводнага сапраўднага моманту. А потым адчулася, што эксперыметальная лінія абароны гасцей правальваецца, літаральна за некальхі хвілін Пацыні і Саратэ маглі распячатаць Агацы, але кіпер “Кальяры” ў неверагодных сэйвах пераводзіў мяч ў перакладзіну. Самі ж астравіцяне сапраўдных шанцаз адкрыць лік не мелі, і да пары адседжваліся ў абароне.
У другім тайме ў складзе “Інтэра” лепшым быў, несумненна, Альварэс (выйшаў на поле замест Саратэ), які літаральна стварыў для гаспадароў два галы: спачатку аддаў перспектыўную перадачу на Пацыні, які вывеў на ўдар Мотту, таму заставалася не трапіць у брамніка. Госці запратэствалі, бо ім падалося (трэба сказаць, не на пустым месцы), што Цьяга залез у афсайд. Але суддзя думаў інакш. Дарэчы, гэты тур Серыі А можна назваць праблемным у плане вызначэння афсайдаў. Другі гол гэтак жа можна лічыць заслугай Альварэса: аргенцінец аддаў мяч Каўціньё на лінію штрафной, а той ударыў вельмі трапна.
У гасцей заставалася роўна паўгадзіны на тое, каб адыграцца, але першы і адзіны свой гол яны забілі на 88-й хвіліне, зрабіў гэта Хаакін Ларывей, але на большае “Кальяры”не хапіла. 2:1, і “Інтэр” пачынае падымацца са сваёй ямы, а “Кальяры” апускаецца яшчэ ніжэй і зараз апераджае “нэраззуры” на адну пазіцыю: 15 месца.
Непрабіваемы Маркецці
Сустрэча “Напалі” і “Лацыа” на “Сан Паала” была, пэўна, самай цікавай з пункту гледжання турнірнага палажэння. Трэба, праўда, заўважыць, што “партапеі” яўна не могуць вызначыцца паміж еўракубкамі і ўнутранай арэнай, у выніку чаго і там, і там сапраўды віртуозных вынікаў няма. Гаспадары выйшлі на поле ў самым што ні на ёсць баявым складзе: атакуючае трыа Хамшык-Лавесі-Кавані зноў аб’ядналася, каб забіваць. “Лацыа” ў сваю чаргу панёс адну, але вельмі значную страту: Міраслаў Клозэ траўмаваўся ў матчах за сборную.
Залішняя ўпэўненасць у перамозе згуляла з “Напалі” дрэнны жарт: першыя 45 хвілін гаспадары патрацілі на тое, каб пакатаць мяч па сваёй палове ў спробах дацягнуць яго да брамы Маркецці. Ведаў бы Вальтэр Мацары, як гэтых хвілін не хопіць ягонай камандзе ў другім тайме. “Арлы” ціхенька сядзелі на сваёй палове і вылазіць не збіраліся. Не зрабілі яны гэтага і ў другой палове сустрэчы, калі напалітанцы ўсімі сіламі ірвануліся, каб забіваць. Колькасць 100-працэнтных магчымасцяў “Напалі” можна выразіць толькі двузначнай лічбай. Галоўны герой сустрэчы, несумненна, Маркецці. Удары Лавесі, Кавані, Хамшыка — усё спынялася галкіперам “Лацыа”. Трэба заўважыць, што мяч-такі перасёк лінію варот гасцей, але тут лайнцмэн ужо “перавыканаў” сваю працу, не залічыўшы гол, забіты ў рамках правілаў. Карацей кажучы, “Напалі” так і не змог дабіць сваіх супернікаў, а 1 бал, запрацаваны гасцямі на “Сан Паала” трэба лічыць вялікім дасягненнем. А спадару Мацары трэба рабіць высновы, бо першыя 45 хвілін дзеля яго каманды вырашылі вельмі шмат.
Дэбют Дэліа Росі
Выезд “Мілана” ўва Фларэнцыю зняў з мясцоваў каманды трохгадовае пракляцце паражэнняў ад “расанэры”. “Ф’ёрыэнціна” выйшла гуляць з новым трэнерам (Дэліа Росі нарэшце змяніў на мосціку абрыдлага мясцовай тарсідзе Сінішу Міхайлавіча) і без свайго лідэра — Стэфана Ёвеціча. Па фабуле матч нагадваў вышэйапісаную сустрэчу “Напалі” і “Лацыа”, за выключэннем парадку таймаў. Сапраўдны міланскі штурм ў першай палове змяніўся павольнымі спробамі падыйсці да варот Боруца ў другой. Падабенства яшчэ і ў тым, што рэферы ў і гэтай гульні памыліўся з вызначэннем афсайду: Зеедарф у той жа первай палове пераправіў мяч у сетку пасля геніяльнай перадачы ад Ібрагімавіча, але лайнцмэн падняў сцяжок.

Апагеем другой паловы сустрэчы стаў праход і ўдар у штангу ў выкананні Алешандрэ Пату, які выйшаў на апошнія 20 хвілін сустрэчы пасля амаль двухмесячнай адсутнасці на поле. Адразу пасля гэтага моманту быў прастрэл ад Абатэ, які павінен быў завяршаць Эмануэльсан, але галандзец трапіў у Боруца.
0:0, і “Мілан” дзеліць 3-ці радок з “Удынэзэ”, адставаючы ад лідэраў — “Юве” і “Лацыа” на адзін пункт. “Расанэры” застаецца толькі рыхтавацца да вельмі важнай сустрэчы з “Барселонай” у Лізе Чэмпіёнаў у гэту сераду.
Тры турынскія багатыры
Цэнтральны паядзінак нядзелі адбыўся на “Ювентус Арэне” ў Турыне, дзе “Юве” прымаў “Палерма”. Трэба заўважыць, што гаспадары не правялі ніводнай гульні за 22 (!) дні: спачатку была перанесеная сустрэча з “Напалі”, а потым міжнародныя матчы замінулі чарговаму туру Серыі А. Магчыма, гэта дапамагло “б’янканэры” ў плане фізічнага стану, бо хуткасці, якія паказвалі падапечныя Антоніа Контэ ўвогуле не ўласцівыя для італьянскага футболу.
Гаспадары па ўсіх параметрах пераўзыходзілі сваіх супернікаў і падцверджаннем таму вынік: 3:0. Сімонэ Пепе, Алесандра Матрыі Клаўдзіа Маркізіасталі галоўнымі героямі сустрэчы, але трэба заўважыць, што такіх герояў у “Юве” магло быць значна больш. Чаго варты адзін удар Андрэа Пірла “на тэхніку” ў штангу, ці кіпа момантаў Фабіа Квальярэлы, які гэтак жа, як і Пату, выйшаў згуляць апошнія 20 хвілін. “Юве” здабывае вельмі важную і заслужаную перамогу і зноў вятраецца на 1-е месца ў табліцы.
© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна
Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT
Онлайн предоставлен Livescore
Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Комментарии 0
Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.