Спорт Беларуси



Футбол. Італія. З-за праліўных дажджоў перанесена ўжо два матчы 11-га туру

Автор:Яраслаў Лыскавец; Источник: , Ноябрь 6, 2011 16:09

У суботу і нядзелю на Апенінах прайшлі праліўныя дажджы, якія ў шматлікіх гарадах абярнуліся навадненнямі. Першай ахвярай дрэннага надвор’я стаў матч “Джэнаа” і “Інтэра”, яго адмянілі яшчэ раніцай з-за незадавальняючага стану газона. А прыкладна ў 14:30 па Мінску стала вядома, што і, пэўна, самы інтрыгуючы матч 11-га туру будзе праведзены пазней. “Сан Паала” таксама не можа прыняць гасцей з Турына, і супрацьстаянне “Напалі” і “Ювентуса” адбудзецца пазней.

Дакладыя тэрміны, на якія перанесены гэтыя матчы, пакуль невядомыя. Трэба заўважыць, што правядзенне яшчэ некалькіх сённешніх сустрэч стаіць пад пытаннем.

y_39bd9d0b


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна

Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT

Онлайн предоставлен Livescore

Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Rambler's Top100 Каталог TUT.BY