Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. 2-я ліга. Агляд 9 тура

Автор:; Источник: Спорт Беларуси, Июнь 29, 2011 11:37

Уздым “Дынама-2” і фінансавыя праблемы “Оршы”

Юныя дынамаўцы паказваюць высокі ўзровень гульні і зусім не баяцца дарослых дзядзькаў. 16-17 гадовыя хлопцы раскатваюць адну каманду за другой.  У чарговым туры “бела-сінія” перагулялі “Жлобін” у гасцях. Жлобінцы двойчы выходзілі наперад дзякуючы Захаранку і Торапу, але мінчане Цюніс і Камароў зраўнівалі лік. А гол Елізаранкі на 77-й хвіліне прынес вікторыю дынамаўцам. У апошніх турах “Дынама-2” не губляе ачкоў і ўпэўнена вядзе пагоню за “Лідай”.

Але весці гэтую самую пагоню не так і проста. “Ліда” перамагла і на гэты раз. Цяпер пад цяжарам “чырвона-белых” не стрывалі футбалісты “Забудовы”. Іх зламалі мячы Балдыкова і Дзянісюка ў другім тайме. 2:0 – і “Ліда” не дазваляе пасягальнікам разлічваць на многае.

А вось у “Оршы” зноў кепска з фінансамі. Ёсць інфармацыя, быццам клуб не зможа нават скончыць бягучае першынство. У гэтым туры “Орша” не гуляла з прычыны ад’езду “Гомельчыгункатрансу” на свой ведамасны турнір.

А вось у “Асіповічаў” прагалы ў гульні. Ужо на 17-й хвіліне Стаін вывеў гасцей – “Бярозу-2010” — наперад. На 71-й Рысянкоў сквітаў мяч, аднак канцэнтрацыі асіпаўчанам не хапіла. На 90+1-й хвіліне Віталь Шуляк прынес перамогу “Бярозе” – 1:2.

У “Партызана-2” зноў не атрымліваецца перамагчы. Хоць Дубай забіў ужо 10-ты гол у чэмпіянаце (больш толькі ў лідчаніна Дзенісюка — 11), але матч супраць “Вертыкалі” скончыўся ўнічыю 2:2. “Вігвам” з “Нёманам” і “Белтрансгаз” з “Камунальнікам” у слонімскім дэрбі разыходзіліся ўнічыю 0:0.

Урэшце, удалося перамагчы “Лівадыі”. Клуб з Дзяржынску скончыў сваю серыю без перамог і скокнуў цяпер на 5-е месца. “Жоўта-сінія” ў гасцявым матчы адолелі “Зорку-БДУ” 0:1. Пераможны мяч забіў Даўбейка ўжо на 7-й хвіліне.

Унізе па-ранейшаму знаходзяцца “Жлобін” і “Асіповічы”, у якіх па 4 ачкі. А вось “Бяроза-2010” выйшла ўжо на 3-е месца. 16 ачкоў. 18 – у “Дынама-2”, а “Ліда” не дазваляе нікому думаць пра лідэрства – 23 ачкі!


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26