Спорт Беларуси



Футбол. Чэмпіянат Еўропы-2011 (U-21). Трэці тур. Група “А”

Автор:Арцём Сізінцаў; Источник: Спорт Беларусі, Июнь 19, 2011 14:55

72417-evro-2011-u-21-gruppa-a-3-j-tur-islandija-danija-3-1-shvejtsarija-belarus-3-0-shvejtsarija-i-belarus-v-plej-offАрыфметычна існуе надта мала варыянтаў, каб каманда, што набрала ў групе толькі тры ачкі, прайшла ў наступны этап. Але менавіта такая сітуацыя склалася ў групе, дзе выступалі нашыя суайчыннікі.

Але беларусы ветліва даручылі свой лёс іншым. У матчы са зборнай Швейцарыяй беларусам не ўдалося прадэманстраваць вялікай волі да перамогі. Саперніку не спатрэбілася маліцца на лідэра атакі Шачыры, бо ўсе свае галы яны забівалі ў выніку памылак нашых футбалістаў. На першых хвілінах швейцарцы не так і масава нападалі, затое беларусы сталі правальвацца. Актыўны Эмегара ўжо на 7-й хвіліне быў збіты Верацілам у штрафной і зарабіў пенальці. Да “кропкі” падышоў яшчэ адзін уладальнік швейцарскага пашпарту Мехмедзі і рэалізаваў пенальці – 1:0. Праз некалькі хвілін Эмегара не трапіў у дальні вугал з выгаднай пазіцыі. Швейцарыя ў атаках, якія сама пачынала, вялікага плёну не дасягнула, затое беларусы штораз парушалі непісаны закон абароны – ад сваіх варотаў аддавалі перадачы праз цэнтр, прычым аддавалі нават не ў барацьбу альбо “пад прэсінг”, а ў ногі саперніку, тым самым стваралі моманты для швейцарцаў. На 43-й хвіліне Філіпенка аддаў зусім не дакладную перадачу праз цэнтр на Палякова, мяч перахапіў Мехмедзі і стрэліў пад штангу – 2:0 і дубль натуралізаванага албанца. Аднак і пасля перапынку швейцарцы працягвалі карыстацца “шырокай душой” нашых гульцоў. Георгій Кандрацьеў чамусьці замяніў у перапынку Перапечку, які хаця б намагаўся біць па швейцарскіх варотах. Напэўна, не хапае пакуль цягавітасці паўабаронцу – іначай гэтую замену не патлумачыць. А хутка быў заменены Скавыш, які меў добры момант, але прабіў вышэй. Трэнер беларусаў вырашыў, што чысты форвард павінен быць адзін, а таму Бага застаўся ў подыгрышы, а Скавыша памяняў Варанкоў.  На 68-й хвіліне за другую жоўтую картку на Шачыры быў выдалены Матвейчык, і тады ўсе мы падумалі – не будзе ў нас плэй-оф. Але…

Але ісландцы мелі іншыя погляды. У іх былі тэарэтычныя шанцы на праход, а для таго, каб яны матэрыялізаваліся, неабходна было выйграць з розніцай у тры мячы і чакаць зыходу сустрэчы беларусаў са швейцарцамі. Ісландцы вырашылі біцца да канца і здабываць перамогу. Шчыра кажучы, іхняя зборная пасля шыкоўнага адборачнага турніру нічога не прадэманстравала ў двух першых матчах. Дзе 36 забітых галоў у адборах? Гэта сапраўды было невядома. Але на матч з датчанамі атака ісландцаў настроілася як належыць. Пачатак застаўся за гаспадарамі – датчане добра разыгрывалі мяч, а Эрыксэн што ні крок ствараў праблемы. У першыя дзесяць хвілін ён двойчы біў па варотах Б’ёрнсана з вострага вугла – кіпер “паўночнай краіны” ратаваў. Далей ісландцы сталі чуць добрыя навіны – Беларусь саступае, а толькі ў выпадку паразы нашай каманды “сіня-чырвоныя” маглі прайсці ў плэй-оф. Аднак гэтая ж навіна была радаснай і для датчанаў. Яны працягвалі масіраваны наступ на вароты Б’ёрнсана. На 22-й хвіліне першы момант, які прэтэндаваў на нешта небяспечнае ўзнік каля ўладанняў Андэрсэна. Ёнсан прабіў галавой, мяч зрыкашэціў у бок “рамкі” – брамнік з цяжкасцю перавёў яго на вуглавы. Але ўжо праз 10 хвілін Нільсэн мог забіваць у Даніі – ён ужо сцяліўся за мячом, але накіраваў яго побач са штангай.

Датчанаў такі вынік задавальняў, бо беларусы на той момант саступалі 0:2. На 52-й хвіліне галоўны трэнер ісландскай зборнай Эяльфур Сверысан за празмерныя эмоцыі быў выдалены на трыбуну. Можа, гэта быў рытуал? Так ці іначай, ісландцы тут жа кінуліся наперад. Вальгардсан прабіў здалёк і зрабіў тое моцна – Андэрсэн зноў паказаў шыкоўную гульню! Але праз тры хвіліны цёзку вялікага казачніка давялося даставаць мяч з сеткі. Сігтарсан удала пераправіў мяч за лінію – 0:1! А праз дзве хвіліны Б’ярнасан выкарыстаў навес з флангу – 0:2!!! Ісландцам засталося забіць яшчэ адзін мяч у вароты былой метраполіі, а на той момант лік у сустрэчы задавальняў…беларусаў. Нашы тады ўсё яшчэ саступалі швейцарцам 0:2. Датчане мелі іншыя планы, а таму адразу пасля прапушчаных галоў палезлі ў атаку (ці праўда, што гэтага не хапае Беларусі?). Праз лічаныя секунды за голам Б’ярнасана Кадрыі трапіў у папярэчыну і ўпусціў рэальны момант адквітаць адзін мяч. На 66-й Ёргенсэн прамахваецца па фактычна пустых варотаў і не можа дапамагчы сваёй камандзе адыграцца. На 70-й хвіліне ісландцы забілі трэці гол, але з афсайду. Зрэшты, вырашылі пастарацца яшчэ і забяспечыць патрэбны сабе вынік. Сігтарсан выйшаў сам-насам з Андэрсэнам, але прабіў у штангу. Вось так ісландцы амаль увесь тайм вялі рэй гульні. На 74-й хвіліне Б’ярнасан зрабіў спробу забіць яшчэ, але ўдар быў блакаваны датчанамі. На 76-й датчане забілі гол, але ён быў скасаваны з-за афсайду.

Праз дзве хвіліны Ёргенсэн прабіў міма з добрай пазіцыі. Лік застаўся выгадным для нашай зборнай. А вось на 81-й хвіліне Кадрыі выкарыстаў закід у штрафную і забіў – 1:2, гаспадары адыгрываюць адзін гол. Далей Сігурдсан толькі з-за выдатнай гульні Андэрсэна не здолей забіць трэці ісландскі мяч. Што не ўдалося Сігурдсану, удалося Вальгардсану – удар ісландскага гульца стаў перашкодай для ўсёй Даніі і дапамогай для Беларусі. 2-я хвіліна дададзенага часу! У каманды з краіны гейзераў не хапіла часу забіць яшчэ адзін, неабходны ёй гол, а вось беларусам была аказаная сур’ёзная дапамога. Нашы прапусцілі ў выніку памылкі Гутара амаль сінхронна з ісландскім голам, а таму лік стаў 0:3. Ісландцы перамагаюць 3:1, і па розніцы забітых і прапушчаных галоў у паўфінал праходзіць Беларусь. Швейцарыя даўно там. Дацкая казка.


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна

Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT

Онлайн предоставлен Livescore

Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Rambler's Top100 Каталог TUT.BY