Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. 2-я ліга. Агляд 7 тура

Автор:Антон Мельнічук; Источник: Спорт Беларуси, Июнь 14, 2011 0:41

“Жлобін” пакідае апошняе месца

У першых пяці матчах чэмпіянату “Забудова” не пацярпела ніводнай паразы. У мінулым туры маладзечанцы “падаравалі” жудасны вечар сваім фанатам і прайгралі “Белтрансгазу” са Слоніма 0:9!  А цяпер разам з “Зоркай-БДУ” клуб адкрываў праграму новага, 7-га туру. Пад самы канец першага тайму Трапашко забіў мяч за “Зорку”, але ўжо хутка пасля перапынку Працкевіч выраўняў лік. Зрэшты, армейцы тут жа вызначыліся голам у выкананні Слабашэвіча, а Трапашко аформіў дубль – 3:1, перамога “Зоркі-БДУ” і другая запар параза “Забудовы”.

“Партызан-2” не здолеў утрымацца на верхавых пазіцыях. Матч з “Лідай” стаўся сапраўдным іспытам для юных хлапцоў, і яны яго здалі на добрую адзнаку. Але саступілі фаварыту. Дзянісюк зрабіў дубль у “Ліды”, а ў “Партызана-2” адзначыўся Дубай. Такім чынам, у Дзенісюка ўжо 10 мячоў на снайперскім рахунку, у Дубая — 9. Яны ачолілі спіс снайпераў.

Затое падымаецца “Дынама-2”. “Бела-сінія” аказаліся мацнейшымі за смалявіцкі “Вігвам”. Цюніс і Камароў за тры хвіліны ў другім тайме забяспечылі перамогу сваёй камандзе. А тым часам “Лівадыя” пацярпела першую няўдачу ў сезоне. Ніхто і падумаць не мог, што напаткае такая доля каманду Юрагі ў Жлобіне. У мясцовага аднаіменнага клуба ўвогуле не было перамог у папярэдніх турах, жлобінцы замыкалі турнірную табліцу. Але тут нечакана “прыбілі” “Лівадыю”. Сухавенка на 19-й хвіліне вывеў “Жлобін” наперад. На 57-й Несцяровіч зраўняў лік, і нешматлікія жлобінскія аматары футболу на стадыёне сталі ўжо радавацца нічыёй сваёй каманды – ўсё ж не чарговая параза. Але напрыканцы правал чакаў якраз дзяржынскіх футбалістаў. На 89-й гол правёў легенда мясцовага футбола Торап, а на 93+-1 забіў Сіманенка – 3:1 – сенсацыйная перамога “Жлобіна”.

Тое, што ўдалося “Жлобіну”, не атрымалася ў іх калег з Асіповічаў. Мясцовая каманда саступіла “Гомельчыгункатрансу”, прычым з трэскатам. Дзмітрый Сігай аформіў покер! “Карэ” форварда дазволіла гасцям пачувацца вельмі лёгка на чужым полі. Правал “Асіповічаў” – 1:6.

Ад “Белтрансгазу” чакалі ўпэўненай перамогі (а чаго яшчэ можна чакаць пасля вікторыі ў папярэднім матчы 9:0?). Аднак матч з “Вертыкаллю” не задаўся для слонімцаў і скончыўся ўнічыю 0:0.

Затое землякі “газавікоў” прывезлі тры ачкі з Оршы. “Камунальнік” на 74-й хвіліне дабіўся поспеху ў матчы з мясцовым клубам. Вызначыўся Ушакоў. “Бяроза-2010” не пакінула шанцаў мастоўскаму “Нёману” і закалаціла ў яго вароты тры мячы. Дубль зрабіў Стаін, яшчэ адзін гол на рахунку Краўчука.

“Ліда” працягвае ўпэўнена займаць лідэрскую пазіцыю ў табліцы. У лідзянаў 19 ачкоў. На другое месца падняўся “Гомельчыгункатранс”, які цяпер мае 14 ачкоў. “Дынама-2”, “Бяроза-2010” і “Лівадыя” набралі па 12. На дне табліцы “Жлобін” (4) і “Асіповічы” (3).


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26