Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. 1 ліга. Агляд 8 тура

Автор:Антон Мельнічук; Источник: , Июнь 14, 2011 0:44

“Баранавічы” без аптымізму

“Славія” падцвярджае свой клас, у чарговы раз абгуляўшы сваіх апанентаў. На гэты раз мазыране паехалі ў блізкі Гомель і перамаглі “ДБК”. Хэт-трык у “Славіі” аформіў Раман Волкаў. А вось у “Ведрыча-97” не атрымаўся план замацавацца ў пелатоне. Рэчычане дома саступілі “Слуцку”. Ужо на 4-й хвіліне Дзмітрый Лешанюк вывеў гасцей наперад, але “Ведрыч-97” на 14-й лік зраўняў – вызначыўся Аляксей Званкоў. Пасля таго лідэр “Слуцка” Касцюкевіч дабіўся поспеху на 65-й хвіліне. “Слуцк” не проста перамог рэчычанаў, а яшчэ і апярэдзіў тых у турнірнай табліцы.

СКВІЧ паехаў у Баранавічы, дзе разлічваў без асаблівых праблем узяць тры ачкі. Аднак гульня не сталася простай, а таму сталічныя футбалісты здабылі цяжкую перамогу. Адзначыўся Горбач. “Партызан” не адстаў, ён аформіў вікторыю над “Хваляй”. Пінская каманда мела шанцы ля чужой брамы, але і сама прапускала небяспечныя атакі. Вызначыў зыход сустрэчы другі тайм, у якім Шматко і Юзвовіч прынеслі “Партызану” перамогу.

“Полацк” знаходзіцца цяпер не ў самай лепшай форме — на гэты раз клуб прайграў 0:2 на выездзе “Рудэнску”. Дапамог сам сабе “Клечаск”, які, дзякуючы дублю Сямёнава, аказаўся мацнейшым за “Смаргонь”.

Яшчэ ў двух матчах гулялі сераднякі, але вельмі цікавыя сераднякі. “Гарадзея” вяла 1:0 у матчы з “Хімікам” пасля ўдару Сарочынскага. Але за чатыры хвіліны да свістка Маліноўскі зраўняў. Гарадзейцы не прынялі нічыю і здабылі перамогу – вызначыўся Літвінчук – 2:1. “Белкард” рана адкрыў лік у матчы з “Гранітам” пасля ўдару Бодака, але штатны бамбардзір “Граніта” Бойка не дазволіў гродзенскаму калектыву перамагчы – 1:1.

“Славія-Мазыр” узначальвае табліцу, маючы 20 ачкоў. 19 балаў набраў СКВІЧ, на трэцяй пазіцыі “Партызан”, у якога 17. Унізе “ДБК-Гомель” з 6-цю і “Баранавічы”, у якіх усё яшчэ 1 ачко


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26