Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. 1 ліга. Агляд 7 тура

Автор:; Источник: Спорт Беларуси, Июнь 7, 2011 1:43

СКВІЧ і “Партызан” скарачаюць адставанне

Адным з найбольш цікавых матчаў, які да таго ж падарыў гледачам відовішча, стаў паядынак пінскай “Хвалі” і “Смаргоні”. Гаспадары валодалі ініцыятывай на пачатку матча, а пад канец тайму выйшлі наперад у ліку. Валадзько рэалізаваў пенальці за снос Напяркоўскага. Праз тры хвіліны ўжо сам Напяркоўскі вызначыўся дакладным стрэлам пасля падачы вуглавога. 2:0 – і здавалася, што падобная перавага дапаможа “Хвалі” не клапаціцца пра вынік і давесці матч да канца. “Смаргонь” жа мела іншыя думкі наконт таго, як гуляць супраць апанента. Госці сталі актыўнічаць усё часцей, і Траскевіч за шэсць хвілін, з 62-й па 67-ю, аформіў дубль. Прычым апошні гол ён забіваў без асаблівых перашкодаў з лініі брамніцкай зоны. “Хваля” кінулася забіваць, але ўзніклі перашкоды. На 80-й хвіліне не вытрымалі нервы ў Тарашчыка – абаронца схапіў другую жоўтую картку і пайшоў у разпранальню датэрмінова. Нічыя 2:2 – “Смаргонь” паказвае характар.

Яшчэ ў Лунінцы інтрыга была неслабой. “Граніту” зараз трэба выбірацца з нізоў, а таму перамога над “Гарадзеяй” магла паспрыяць рэзкаму ўздыму. Але ўсё было не так і проста. Падапечныя Андрэя Мікалаевіча на 11-й хвіліне выйшлі наперад – Сарочынскі скарыстаўся ўкідваннем аўта, прайшоў з мячом і імгненна стрэліў па варотах Жука – 0:1. На 60-й хвіліне Маргулец дальнім ударам зраўняў лік у матчы, а яшчэ праз тры хвіліны ў штрафной гарадзейцаў быў завалены Шрэйтар. Бойка пайшоў на 11-метровую пазнаку адпомсціць за партнёра па атацы “Граніта” і не прамахнуўся – 2:1! Але памыляюцца тыя, хто лічыць, быццам дадзеным голам усё кончылася. На 76-й хвіліне Тарлікоўскі па-майстэрску выканаў штрафны ўдар  — 2:2. І ўсё ж каманда Валерыя Бахно вырвала вікторыю – на 90+1-й Протчанка не пакінуў шанцаў Туранку, перамога “Граніта” 3:2.

“Клечаск” замацаваўся ў сярэдзіне за кошт “Баранавічаў” – аўтсайдар зноў нічога не змог супрацьспаставіць камандзе сапернікаў. Клецкая каманда святкавала перамогу 5:0. “Слуцк” па хадзе матчу вёў у ліку з “Белкардам”, з пенальці ў намінальных гаспадароў поля (нагадаем, што свае хатнія матчы “Слуцк” праводзіць на салігорскім стадыёне “Шахцёр”) вызначыўся экс-футбаліст нясвіжкага “Вераса” Равіна. Аднак у гарадзенцаў знайшоўся адказ – забіў Голубеў. Нічыя.

“Ведрыч-97” і “ДБК” згулялі напружаны матч, у якім не было галоў. Затое шмат галоў было ў матчы СКВІЧ – “Рудзенск”. Пасля яго заканчэння “Рудзенск” упаў у зону вылета. СКВІЧ быў бязлітасны – хэт-трык Шакава плюс мяч Швыдакова – 4:0.

“Партызан” мінімальна выйграў у Светлагорску дзякуючы голу Талканіцы, а таму было важна, як скончыцца паралельны матч у Полацку, куды ў госці да мясцовай аднаіменнай каманды прыехала “Славія-Мазыр”. На жал, для лідэра, “чырвона-чорныя” выйграць не здолелі і звезлі са старажытнага горада толькі адно ачко.

“Славія-Мазыр” захоўвае лідэрства з 17-цю баламі, далей ідзе СКВІЧ, які мае 16, у “Партызана” 14 ачкоў, а ў “Ведрыча-97” 12. Дзве апошнія каманды ў табліцы – “Рудзенск” (5 ачкоў) і “Баранавічы” (1). Побач з небяспечнай зонай – “ДБК” (6) і “Белкард” (7).


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26