Спорт Беларуси



Вендэты не адбылося. “Барса” – пераможца Лігі чэмпіёнаў 2010/11.

Автор:; Источник: Спорт Беларуси, Май 28, 2011 23:37

“МЮ” зноў застаецца другім, галоўны футбольны трафей Еўропы над галавою ўздымаюць блаўгранас, з чым мы іх і віншуем. Чаму прайгралі ангельцы? Адказ лёгка можна знайсці, паглядзеўшы сам матч і статыстыку. “Барселона” выехала на валоданні мячом і падборы гульцоў. Пераглядзіце ўсе галы, і будзе ясна: рэзультат зрабілі галоўныя зоркі “сіне-ганатавых”. Спачатку класны пас Хаві вывеў Пэдра на пазіцыю, з якой прамахвацца было проста нельга, потым Месі нанёс, можа і, не самы небяручыся, але даволі складаны ўдар, завяршыў дзеянне сваім цяпер ўжо сапраўды безнадзейным для Ван дэр Сара стрэлам Давід Вілья.

Валоданне мячом “Барсы” не дазволіла манкуніанцам ў канцы матчу нават заікнуцца аб перамозе, куды там, за ўсе 90 хвілін гульні тыя 3 разы ўдарылі ў бок брамы іспанцаў і толькі адзін раз папалі ў яе, што і скончылася голам. Магчыма, Алекс Фергюсан разлічвў на хуткі гол (успомніце стартавы рывок ангельцаў), але гэты план праваліўся. Пасля яго выхаванцы адыйшлі да сваёй штрафной пляцоўкі і гуялі там даволі пасяпяхова. Але іх супернікам не ў першы раз даводзіцца падбіраць ключы нават да настолькі абараняючыхся камандаў. Паспеў адказаць на першы гол сваім ударам Руні, але што далей? Двойчы былі зломленыя гульцы “МЮ”, і друг раз камбэк зрабіць не атрымалася.

Адначасова, зрабіць заўвагі якому-небудзь з трэнераў ці асабіста пахваліць іншага таксама не атрымаецца. “Барселона” перамагла толькі з-за таго, што яна – “Барселона”. Будзьце ўпэўненыя – у гульні з такой камандай “МЮ” маглі дапамагчы толькі цуда і фартуна. Ні таго ні іншага не было. Усе зоны гульнявога арганізму “Юнайтэд” былі перакрытыя ўжо пачынаючы з 10-й хвіліны. Ці помніце вы якія-небудзь асабліва яркія моманты з ўдзелам таго ж Гігза, на якога ўскладаліся вялікія надзеі? Ці хуткія падключэнні і ўдары Эрнандэса? “Барса” поўнасцю перакрыла доступ футбольнага кіслароду ў выглядзе мяча да пярэдняй лініі “д’яблаў”, удар Руні – выключэнне. Але, на жаль для іхніх заўзятараў, ён не апынуўся адзіным голам у сустрэчы. Выхады на поле Нані і Скоўлза былі падобныя да канвульсіяў паміраючага, бо ні ў тога ні ў другога няма асаблівых і адначасова пастаянных здольнасцяў, якія б маглі разваліць нешта ў такой гульні “Барсы”. А яны былі ў Месі і Ко, чым тыя паспяхва і скарысталіся. Наўрад ці што б змяніў і выхад Бербатава, якога так чакалі фанаты намінальных гасцей.

Таму ў такім выніку вінаваціць “МЮ” нельга, бо гульцы сапраўды зрабілі ўсё, што маглі. Урэшце рэшт гол у варотах “Барсы” пабываў. Але, як вы ведаеце, супраць лому…

“Барса” ж зноў даказала, што больш вялікую каманду на прасторах Еўропы і, верагодна, свету зараз знайсці складана. Гегемонія працягваецца, і ў наступным годзе блаўгранас паспрабуюць ўпершыню ў гісторыя Лігі чэмпіёнаў заваяваць трафей 2 разы запар. Атрымаецца ці не – будзем ведаць ўжо роўна праз год, а можа, і раней.

Трэба таксама адзначыць аднаго гульца, для якога матч апынуўся апошнім у кар’еры. У вялікай кар’еры, і поле ён можа пакідаць з высока паднятай галавой. Ван дэр Сар прапусціў тры галы. Але ні ў водным нельга папракнуць яго. Першы – пасля не тое, каб памылкі, але з-за не самай упэўненай гульні ўласнай абароны і канкрэтна Відзіча. Але таму нічога не заставалася, акрамя як трымаць пад кантролем цэнтр штрафной пляцоўкі, і нават яго нельга ў чымсьці абвінаваціць. Чалавечым магчымасям ёсць мяжа. Другі гол, верагодна, і можна пакласці ў скудную капілку недаглядаў брамніка “МЮ”, але калі з-за абаронцы такім ўдарам б’е Месі, а да таго ж не першы раз… Трэці ўдар быў проста небяручымся. Шанцы адбіць яго былі б у галандца, толькі калі б ён ўвесь матч прастаяў пад левай ад сябе “дзевяткай”.

Трэба падзякаваць гульцам абедзвюх камандаў за найцікавейшы фінал і вельмі прыгожую для такога ўзроўню гульню. І, канешне, павіншаваць з чацвёртым “вушастым кубкам” у руках. Яны гэтага сапраўды годныя!

Финал

Барселона (Испания) – Манчестер Юнайтед (Англия) – 3:1 (1:1, 2:0)

Голы: 1:0 – Педро (27), 1:1 – Руни (34), 2:1 – Месси (54), 3:1 – Вилья (69).

БАРСЕЛОНА: Вальдес, Дани Алвес (Пуйоль, 88), Маскерано, Пике, Абидаль, Иньеста, Хави, Бускетс, Педро, Месси, Вилья (С.Кейта, 86).

МАНЧЕСТЕР ЮНАЙТЕД: ван дер Сар, Эвра, Видич, Рио Фердинанд, Фабио (Нани, 69), Кэррик (Скоулз, 77), Гиггз, Пак Чжи Сун, Валенсия, Х. Эрнандес, Руни.

Предупреждения: Дани Алвес (60), Кэррик (61), Валенсия (80), Вальдес (85).

28 мая. «Уэмбли», 21.45.


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна

Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT

Онлайн предоставлен Livescore

Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Rambler's Top100 Каталог TUT.BY