Чэмпіянат Нямеччыны. Агляд 27-га тура
Автор:; Источник: Спорт Беларуси, Март 21, 2011 23:58
Напярэдадні чарговых гульнявых дзён быў абвешчаны састаў нямецкай нацыянальнай зборнай. Ёахім Лёў вярнуў у нацыянальную каманду Ціма Візэ, Тоні Кроаса і Марыа Гомэса. А вось Міхаэль Балак выкліку у “маншафт” не дачакаўся. І вырашыў даказаць трэнеру, што гэта несправядліва. Адным з найцікавейшых матчаў тура быў паядынак якраз паміж міхаэлевым “Баерам-04” і “Шальке-04”. Гельзенкірхенскі клуб на тыдні звольніў Фелікса Магата і вярнуў трэнерам Ральфа Рангніка. Але і гэта не дапамагло. “Кобальтавыя” прайшлі ў чвэрцьфінал Лігі Чэмпіёнаў яшчэ са старым трэнерам, а пры новым не змаглі распачаць добрую серыю ў нацыянальным чэмпіянаце. Варта сказаць, што Рангнік быў прызначаны ледзь не за лічаныя гадзіны да матчу. Леверкузенцы пачалі матч агрэсіўна, Сэм не рэалізаваў выхад сам-насам з Ноерам (асноўны брамнік нямецкай зборнай ледзь не ў кожным матчы ліквідуе такія выхады). Потым небяспечна біў Балак. А затым капітан “аптэкараў” знайшоў на правым фланзе Дзердзіёка, які, пазбегнуўшы афсайднай пасткі, не даў мячу апусціцца на траўнік і шыкоўным ударам з лёту “прашыў” дзявятку варот гасцей. Праз сем хвілін Рэната Аўгуста змясціўся бліжэй да цэнтра з левага фланга, ягоная падача да партнёраў не дайшла, аднак таго і не трэба было – Крыстаф Метцэльдэр галавой паразіў дзявятку сваіх варотаў. Два прыгожых мячы – 2:0 на карысць “Баера”.
“Баварыя” падыходзіла да свайго матчу ў роспачы. Гулялі лепей за “Інтэр”, але саступілі пуцёўку ў чвэрцьфінал Лігі Чэмпіёнаў на апошняй хвіліне. Матч з “Фрайбургам” быў шанцам хоць неяк апраўдацца перад сваімі фанамі. Перадача Рыберы са штрафнога прынесла плён – Гомэс парадаваў сваіх прыхільнікаў. А вось затым баварская абарона правалілася, што адбываецца пастаянна і што стала адной з прычын вылету з еўракубкаў. Крафт збіў у штрафной Макіадзі, але затым адбіў пенальці. Тым не менш, гэта толькі адтэрмінавала гол “Фрайбурга”. Папіс Сісэ вырашыў як мінімум не адставаць ад свайго апанента ў барацьбе за тытул лепшага снайпера Бундэслігі Гомэса, выйграў пазіцыйную барацьбу ў ван Бюйтэна і растраляў Крафта – 1:1! Пасля таго яшчэ і Каліжуры стрэліў па штанзе. Так што “Баварыя” магла сысці на перапынак прайграючы. У другой палове добра ўвайшоў у гульню Клозэ. Усё ж такі “Баварыя” перамогу здабыла. Удар Рыберы на 88-й хвіліне прыйшоўся ў ніжні вугал – 1:2! Азмрочыла перамогу мюнхенцаў траўма Рабэна (зрэшты, галандзец атрымлівае іх разоў восем за сезон). У мюнхенцаў украінскі паўабаронца Анатоль Цімашчук быў выпушчаны замест Тоні Кроаса на 78-й хвіліне, а ў “Фрайбурга” беларус Антон Пуціла дагуляў да 89-й хвіліны, і аднойчы толькі недакладнасць Макіадзі не дала яму стаць аўтарам галявой перадачы.
“Нюрнбэрг” саступіў “Вэрдэру” 1:3, сапсавала гульню гаспадарам выдаленне Чэндлера на 72-й хвіліне пры ліку 1:2. пасля чырвонай карткі “Нюрнбэрг” ужо не пагражаў варотам Візэ. Дубль з двух пенальці зрабіў брэмэнец Вагнэр.
Зусім не зразумець “Гамбург”. Атрымалі аплявуху 0:6 ад “Баварыі” ў мінулым туры, а тут самі разграмілі “Кёльн” 6:2. Хэт-трык аформіў Петрыч, а Зэ Рабэрта правёў свой 330-ы матч у Бундэслізе. Столькі ж на рахунку баснійца Сяргея Барбареза, які раней за “Гамбург” і выступаў.
У мінулым туры “Айнтрахт” скончыў з сяміматчавай безгалявой серыяй, цяпер Тэафаніс Гекас перапыніў сваю 9-матчавую “сухую” серыю. Грэк двойчы засмучаў брамніка “Санкт-Паулі”. І, як заўсёды, на яго гонар на стадыёне ў Франкфурце іграў “Сертакі”. “Айнтрахт” перамог 2:1.
“Гановэр” пераадолеў хваляванне і перамог “Хафенхайм”. Конан Я і Абдэлауэ двойчы прымусілі апанентаў даставаць мяч з сеткі. Магат быў беспрацоўным суткі, яго прытуліў былы клуб – “Вольфсбург”, а фанаты “ваўкоў” зрабілі трэнеру “залатой” каманды авацыю. Безумоўна, у гэтым годзе на “Фольксваген-Арэне” думаюць зусім не пра медалі, аднак дужа хацелася перамагчы “Штутгарт”. Першы матч якраз прыпаў не на хатнюю арэну, а на гасцявую, штутгарцкую. Графітэ адкрыў лік на 40-й хвіліне, але ўтрымаць перамогу не ўдалося – дэбют Магату сапсаваў Нідэрмаер, які на 90+4-й хвіліне ў падзенні з лініі брамніцкай зоны аднавіў раўнавагу. Часу не заставалася ўжо ні на што – нічыя 1:1.
Ну і нарэшце пагаворым пра самы адметны матч тура. Сустрэча двух маладых і амбітных трэнераў Юргена Клопа і Томаса Тухеля. Сустрэча лідэра і прэтэндэнта на выхад у еўракубкі дортмундскай “Барусіі” і “Майнца-05”. Цікава, што сваю трэнерскую кар’еру ў Бундэслізе Клоп пачынаў якраз у “Майнцы” ды і як гулец увесь час выступаў якраз у гэтым горадзе і за гэтыя колеры. Лідэры пачалі гульню жвава – ужо на 8-й хвіліне Хумельс з перадачы Гетцэ прабіў у рукі Веткла…але мяч выскачыў у таго з рук і заляцеў у вароты! На 17-й хвіліне стала падавацца, што “Майнц” на “Вестфаленштадыёне” зусім чужы, Веткла збіў у штрафной Барыаса, але Шахын прабіў яму ў рукі з 11-метровага. Падвёў сваю каманду турак. Сапернікі ж гэтым скарысталіся. Спачатку, праўда, яны забілі з афсайду. Ну а момант з голам выйшаў не паводле “фэйр плэй”. Нэвен Субоціч атрымаў пашкоджанне, ляжаў на траве, аднак госці працягнулі атаку і Слішкавіч прынес ім нічыю. Вось так, “Барусія” зноў губляе ачкі, дазваляе “Баеру” скараціць адставанне. Абачым, што далей будзе.
© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна
Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT
Онлайн предоставлен Livescore
Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Комментарии 0
Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.