Спорт Беларуси



Кубак Польшчы: “Чорныя кашулі” здабылі Познань

Автор:Дзяніс Лаеўскі. Фота:ksppolonia.pl ; Источник: Спорт Беларусі, Февраль 20, 2011 23:34

1plПознаньскі “Лех”, за які выступае беларускі паўабаронца Сяргей Крывец, прайграў варшаўскай “Палоніі” з лікам 0:1 у першым матчы 1/4 фінала Кубка Польшчы. Такім чынам, “чыгуначнікі” значна паменшылі свае шанцы на выступленне ў гульнях за еўрапейскія кубкі ў наступным годзе. Тым больш, што Лех і ў чэмпіянаце Польшчы выступае не вельмі добра. Тое ж можна сказаць пра “Палонію”. Клуб са сталіцы Польшчы на пачатку сезона быў адным з прэтэндэнтаў на чэмпіёнства, а зараз займае толькі восьмае месца ў “Экстракласе”. Таму гэты матч для абедзьвюх каманд меў, можна сказаць, рашаючае значэнне.

Асаблівай рызынкай сустрэчы было тое, што зараз “Лех” трэнеруе іспанскі спецыяліст Хасе Марыя Бакера, што у 2010 г. некалькі месяцаў быў трэнерам сталічнай дружыны.

3pl

Лёс сустрэчы ў Познані быў вырашаны на 54-ай хвіліне. Паўабаронца “Палоніі” Бруна Каўціньё пасля праходу па левым фланзе зрабіў прастрэл у цэнтр пляцоўкі брамніка на набягаючага Смалярэка, але на шляху мяча стаў абаронца “Леха” Мануэль Арбаледа, які і забіў гол у сваю браму.

Па-сутнасці, гэта быў адзіны сапраўды небяспечны момант. На працягу ўсяго матча каманды гулялі ў цягучы і нецікавы футбол. Як сказаў пасля гульні нападаючы “Палоніі” Эбі Смалярэк, “гэта быў тыповы матч барацьбы”. Сапраўды, гульцы больш змагаліся з футбольным полем, на якім у чацвер “Лех” прымаў партугальскую “Брагу” ў межах Лігі Еўропы, чым гулялі ў футбол з супернікам.

Сяргей Крывец выйшаў на поле адразу пасля перапынку. Наш суайчыннік дзейнічаў, галоўным чынам, на правым фланзе і ў цэнтры поля. Было бачна, што Крывец  добра ўзаемадзейнічае з партнёрамі, усяляк спрабуючы згуляць на абвастрэнне. Але эфектыўнасці ад яго дзеянняў было мала, бо “паланісты” лёгка спраўляліся з яго шматлікімі навесамі ў штрафную пляцоўку.

2pl

Польскі чэмпіён канчаткова не страціў шанцы на працяг барацьбы за “Пухар Польскі”, але паражэнне на сваім полі не дае аптымізму перад другім матчам, што адбудзецца 2 сакавіка на варшаўскім стадыёне на вуліцы Канвікторскай.

Лех Познань – Палонія Варшава 0:1 (0:0)

Суддзя: Губерт Сеевіч (Беласток)

Галы:  Арбаледа (а/г) (54)

Лех: Кшыштаф Катароўскі – Губерт Воланкевіч (Томаш Мікалайчак, 66), Барташ Басацкі, Мануэль Арбаледа, Луіс Энрыкез – Дымітрые Ін’яц,Рафал Мураўскі –Марцін Кікут (Сяргей Крывец, 46), Семір Штыліч (Марцін Каміньскі, 77), Яцэк Келб – Арцёмс Руднеўс

Трэнер: Хасэ Марыя Бакера

Палонія: Сэбасцьян Пшыроўскі – Якуб Тосік, Томаш Ёдлавец, Мацей Садлок, Джорджэ Чотра – Патрык Рахвал, Лукаш Тралка – Адрыян Межэеўскі (Януш Ганцарчык, 89), Артур Собех (Даніэль Галембеўскі, 90), Бруна Каўціньё – Эўсэбіюш Смалярэк (Мілаш Адамавіч, 63)

Трэнер: Тэа Бос

Жоўтыя карткі: Собех, Рахвал,Тосік, Тралка (усе – Палонія)


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна

Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT

Онлайн предоставлен Livescore

Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Rambler's Top100 Каталог TUT.BY