Чэмпіянат Германіі. Бундэсліга. Агляд 16-га тура
Автор:Арцём Сізінцаў; Источник: Спорт Беларуси, Декабрь 13, 2010 22:37
“Штутгарт” па-ранейшаму не можа знайсці сваю гульню. На гэты раз швабы саступілі на выездзе “Гановеру-96”. “96-я” адкрылі лік пасля ўдару Дыд’е Конана на 35-й хвіліне. Енс Кёлер нічога не мог прыдумаць, каб ажывіць гульню сваёй каманды, гановерцы працягвалі наступаць і некалькі разоў саперніка ратаваў Ульрайх. У “Штутгарта” не атрымлівалася наперадзе нічога, а таму гол Нідэрмаера здзівіў нават самых адданых прыхільнікаў клуба. Але праз пару хвілін абарона швабаў яскрава нагадала, як выглядае прахадны двор, і дазволіла Конану аформіць дубль. Праўда, форвард атрымаў траўму і паводле першых заяў клубных медыкаў яна даволі сур’ёзная: хутчэй за ўсё, івуарыец ляжа на аперацыю. Ну а кіраўніцтва “Штутгарта” не стала больш трываць 17-ю пазіцыю ў чэмпіянаце і звольніла Кёлера, новым трэнерам прызначаны Бруна Лабадыя, які нядаўна трэніраваў “Баер-04” і “Гамбург”.
“Баварыя”, якая адстае ад лідэра ўжо на 17 ачкоў, разграміла “Санкт-Паулі”. На 17-й хвіліне Хаміт Алтынтоп ударам з сярэдняй дыстанцыі прабіў Кеслера. Гэты момант стаў пераломным, бо пасля баварцы атакавалі вароты гамбуржцаў бесперапынна – двойчы не забіваў з выгадных пазіцый Крос, у другой палове цуд выратаваў “Санкт-Паулі” пасля ўдару Мюлера. Томаса знеслі ў штрафной, прычым зрабіў гэта брамнік гасцей Кеслер, за што быў выгнаны з поля. Лам рэалізаваў пенальці. Напрыканцы Рыберы падвёў падрахунак – 3:0. Луі ван Гал так і не зрабіў ніводнай замены за ўвесь матч. Але Анатоль Цімашчук паскардзіўся на галандца ў прэсе, маўляў, пасля дублю ў вароты “Айнтрахта” той пераставіў украінца ў абарону. “Гэта рашэнне для мяне не дужа зразумелае,” – давёў Цімашчук. Гледзячы на састаў “Баварыі” ў матчы з “Санкт-Паулі”, можам адзначыць, што ван Гал проста пастараўся не трымаць доўга на лаўцы суайчынніка ван Бомэля, які і гуляў на звыклай пазіцыі ў цэнтры поля. Футбольныя выхадныя для “Баварыі” скончыліся пацверджаннем інфармацыі пра падпісанне новага кантракта з Бастыянам Швайнштайгерам. Цяпер гулец будзе зарабляць 10 млн еўра на год.
“Нюрнберг” дзякуючы голу Айглера за 3 хвіліны да канца аформіў нічыю з “Хафенхаймам”. “Баер-04” прывез тры ачкі з Гамбурга. “Аптэкары” ўпэўнена правялі гульню, а іх паўабаронца Відаль забіў па голу ў розныя вароты, свае і чужыя. У выніку – 4:2. Перад матчам “Кайзерслаутэрна” з “Вольфсбургам” сталі множыцца чуткі пра хуткае звальненне Стыва Макларэна з пасады трэнера “ваўкоў”. У чарговы раз яго каманда гуляла горш за саперніка, але дабілася нічыйнага выніку – 0:0.
Грэчаскі супербамбардзір Тэафаніс Гекас не здолеў павялічыць свой рахунак з 13 мячоў на большую лічбу. А яго “Айнтрахт” прайграў “Кёльну” – 0:1.
“Вэрдэр” выляцеў з Лігі Чэмпіёнаў і ў Бундэслізе ідзе толькі на 12-м месцы. У гэтым туры “музыкі” паехалі ў амаль безнадзейнае турнэ ў Дортмунд. Яно і аказалася безачковым. “Барусія” з адрывам у 11 балаў стала зімовым чэмпіёнам краіны, а гэта паводле нямецкай традыцыі можна лічыць паловай срэбранай салатніцы. Кожны штрафны ў вароты гасцей “Вэстфаленштадыён” – амаль гол. Бо яго выконвае непадражальны Шахін, вось і на гэты раз турак прабіў Ціма Візэ – 1:0. Левандоўскі ў другім тайме выкарыстаў перадачу Кагавы – 2:0, і канчатковы лік. Дзіўна, але з такой гульнёй ва ўнутраным чэмпіянаце “Барусія” толькі трэцяя ў групе Лігі Еўропы, месца ў плэй-оф забяспечыў сабе французскі “ПСЖ”, а дортмундцы згуляюць рашаючы матч з “Севілляй”.
“Фрайбург” разабраўся з мёнхенгладбаскай “Барусіяй” 3:0, але ўдзелу ў перамозе не прыняў Антон Пуціла. Наш зямляк не выйшаў нават на замену. “Фрайбург” ідзе на цалкам сенсацыйным для сябе 5-м месцы, а вось гладбахцы прывучылі сваіх фанатаў да апошняга радка табліцы – клуб за 16 тураў сабраў бедны ўраджай у 10 ачкоў.
Нарэшце, традыцыйна нестабільны “Шальке” перагуляў на выездзе “Майнц-05”. У Лізе Чэмпіёнаў “Шальке” прабіўся ў веснавую стадыю, затое Бундэсліга клубу не даецца. Толькі Магат стаў хваліць за самааддачу Рауля, як тут жа гельзенкірхенскія футбалісты былі разгромленыя “Кайзерслаутэрнам” 0:5! Затое потым “Шальке” выйграў у “Баварыі” і цяпер пасля голу Фарфана перамог у сустрэчы з “Майнцам”. Матч быў валідольны, бо на пачатку Хунтэлаар прабіў у штангу з пенальці, а ў канцы 11-метровы не забіў Шурле – Ноер чарговы раз прадэманстраваў узровень нацыянальнай зборнай.
“Боруссия” Д – “Вердер” 2:0
Голы: Шахин, 9, Кагава, 70
“Боруссия”: Вайденфеллер, Шмельцер, Хуммельс, Суботич, Пищек, Шахин (да Силва, 67), Свен Бендер, Гётце (Гросскройц, 79), Кагава, Блащиковски, Барриос (Левандовски, 60)
“Вердер”: Визе, Пасанен, Прёдль, Мертезакер, Шмидт, Фрингс, Фритц (Йенсен, 79), Марин, Хунт, Баргфреде (Ти, 70), Писарро (Вагнер, 66)
Предупреждены: Бендер, 39, Кагава, 90+2 – Баргфреде, 12, Фрингс, 31, Фритц, 51, Прёдль, 83, Йенсен, 90
“Бавария” – “Санкт-Паули” 3:0
Голы: Алтынтоп, 16, Лам, 71, пен, Рибери, 79
“Бавария”: Бутт, Контенто, Брено, ТИМОЩУК, Лам, Кроос, ван Боммель, Рибери, Швайнтайгер, Хамит Алтынтоп, Мюллер
“Санкт-Паули”: Кесслер, Фольц (Брунс, 46), Гюнеш, Морена, Ротенбах, Болл (Асамоа, 62), Ощипка, Крузе (Хайн, 71), Леманн, Бартельс, Эбберс
Предупреждён: Фольц, 38
Удалён: Кесслер, 68
“Майнц” – “Шальке” 0:1
Гол: Фарфан, 30
“Майнц”: Веткло, Фухс, Новески, Бунгерт, Хеллер, Полански, Сото (Хольтби, 60), Шюррле, Иваншиц (Салай, 60), Риссе (Марко Калигьюри, 60), Аллагуи
“Шальке”: Нойер, Шмитц, Метцельдер, Хёведес, Учида (Матип, 87), Ракитич, Клюге (Пападопулос, 63), Хурадо (Эду, 38), Фарфан, Рауль, Хунтелаар
Предупреждены: Веткло, 8, Новески 75, Полански, 90+1 – Эду, 49, Фарфан, 86
Нереализованные пенальти: Шюррле, 73 (вратарь) – Хунтелаар, 8 (штанга)
“Гамбург” – “Байер” 2:4
Голы: Видаль, 49, в свои ворота, Элиа, 79 – Сэм, 30, Видаль, 61, Ренато Аугусто, 66, 78
“Гамбург”: Рост, Аого (Ринкон, 76), Вестерманн, Демель, Бенджамин, Зе Роберто (Элиа, 67), Яролим (Сон, 76), Питроипа, Троховски, Герреро, ван Нистельрой
“Байер”: Адлер, Кадлец, Райнарц, Фридрих, Кастро, Рольфес, Видаль, Барнетта (Балич, 82), Ренато Аугусто (Швааб, 86), Сэм (Ларс Бендер, 77), Дердийок
Предупреждены: Райнарц, 12, Кадлец, 26, Яролим, 59 – Сэм, 59, ван Нистельрой, 90+2
“Хоффенхайм” – “Нюрнберг” 1:1
Голы: Комппер, 55 – Айглер, 87
“Хоффенхайм”: Хаас, Ибертсбергер, Комппер, Луис Густаво, Бек, Салихович, Руди, Сигурдссон, Вукчевич, Ибишевич (Млапа, 57), Ба
“Нюрнберг”: Рафаэль Шефер, Платтенхардт, Вольф, Маро, Юдт (Айглер, 77), Симонс, Франц (Коэн, 46), Экичи, Гюндоган (Мак, 64), Гегелер, Шибер
Предупреждены: Вукчевич, 63 – Юдт, 29, Коэн, 67, Платтенхардт, 85
“Ганновер” – “Штутгарт” 2:1
Голы: Я Конан, 35, 76 – Нидермайер, 74
“Ганновер”: Фромловитц, Шульц, Погатец, Эггиманн, Черундоло (Шахед, 23), Пинто (Лала, 87), Шмидебах, Рауш, Штиндль, Я Конан, Шлаудрафф (Ханке, 81)
“Штутгарт”: Ульрайх, Бока, Дельпьер, Нидермайер, Деген (Кузманович, 78), Гентнер (Одель, 66), Трэш, Гебхарт, Элсон (Погребняк, 46), Харник, Какау
Предупреждены: Я Конан, 59, Пинто, 74 – Дельпьер, 51, Деген, 72, Харник, 89
© CHAMP.BY 2009 — 2011. При использовании материалов нашего ресурса гиперссылка на сайт champ.by обязательна
Дизайн и разработка сайта : SSP-SOFT
Онлайн предоставлен Livescore
Любые цифровые фотоаппараты на SotMarket.ru

Комментарии 0
Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.