Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. Агляд апошняга туру Другой лігі.

Автор:Арцём Сізінцаў; Источник: Спорт Беларуси, Ноябрь 15, 2010 10:05

belarus“Гарадзея” забяспечыла сабе выхад у першую лігу раней, а таму матч з “Гомелем-2” быў фармальнасцю. Руслан Кандрашук зрабіў дубль, калі лік ужо быў 2:0 на карысць яго каманды. Пад канец гарадзейцы прыпыніліся і прапусцілі два неабавязковых мячы, але розніцы не было.

Галоўная інтрыга была ў матчы “Клечаск” – “Слуцкцукар”. Тут гаспадарам трэба было толькі перамагаць, аднак матч завяршыўся з поўнай перавагай саперніка. Дубль Якубоўскага і гол Дземенкаўца вывелі слуцкіх гульцоў у першую лігу. У цэнтральным матчы зацятай барацьбы не было.

“Маладзечна” стала 4-м, абгуляўшы “Бярозу-2010”. Тут дублем адзначыўся Грыхуцік. 5-мі фінішавалі футбалісты “Зоркі-БДУ”, якая выйграла ў “Оршы” 4:2.

“Гомельчыгункатранс” згуляў на выездзе з “Белтрансгазам” унічыю, а таму застаўся на 7-й пазіцыі. У Слоніме пайшлі чуткі, што з вылетам “Камунальніка” ў другую лігу горад застанецца прадстаўляць толькі адзін клуб.

“Асіповічы” не змаглі перагуляць “ДСК-2” — 1:1. “Вігвам” пад канец матчу расправіўся з “Лівадыяй” 3:1. “Жлобін” у напружанай барацьбе перамог “Нёман” з Мастоў. Спачатку жлобінцы пасля ўдару Мельнікава вялі, затым на 35-й хвіліне той жа Мельнікаў павялічыў разрыў. Але праз хвіліну Разумовіч прымусіў жлобінцаў дастаць мяч са сваёй сеткі. Артур Мельнікаў на 62-м абароце стрэлкі аформіў дубль, але гол Копаця на 83-й даў шанец “Нёману” годна скончыць сезон – не ўдалося. “Жлобін” святкуе перамогу.

Лепшым бамбардзірам другой лігі стаў Аляксей Віскушэнка з 30 мячамі. Гэта не дапамагло ягонаму “Клечаску” выйсці ў першую лігу. За гэты выхад “Маладзечна” нават не біўся, але гэта не перашкодзіла шматгаловаму Дзмітрыю Вышынскаму правесці мажліва лепшы сезон у кар’еры. 27 забітых мячоў! Сяргей Герасіменка з “Бярозы-2010” нанес 24 дакладных удары, а партнёры па “Гарадзеі” Сыраквашка і Уладзімір Макоўскі па 23.

У наступным годзе у другой лізе будзе зусім іншая гісторыя з новымі клубамі. З першай лігі выляцелі слонімскі “Камунальнік” і “Ліда”. Жадаем усім клубам добра і плённа правесці міжсезонне!


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26