Спорт Беларуси



Чэмпіянат Беларусі. Агляд 29-га туру першай лігі

Автор:Арцём Сізінцаў; Источник: Спорт Беларуси, Ноябрь 9, 2010 9:41

Галоўная інтрыга канца чэмпіянату жывей за ўсіх жывых. За тур да канца так і невядома пакуль, хто будзе ўдзельнічаць у пераходных матчах з 11-м месцам вышэйшай лігі. У 29-м туры ўсё скончылася такім чынам, што барацьба толькі абвастрылася. “ДСК-Гомель” разарваў аўтсайдэра “Ліду” 6:0. У каманды Вячаслава Акшаева дубль аформіў Марозаў. СКВІЧ жа сустракаўся дома з яшчэ адным аўтсайдэрам “Ведрычам-97”. Міхаіл Горнак на 40-й хвіліне вывеў мінчан наперад , а на 64-й свой чарговы мяч правёў лепшы снайпер чэмпіянату Юрый Мархель. 2:0 – і для “ДСК” гэта былі кепскія навіны. Праўда, рэчычане ўжо праз чатыры хвіліны намаганнямі Ламакі адыгралі адзін гол. А на 72-й хвіліне камбінацыя “Ведрыча-97” завяршылася зрэзкай Лехавіцкага ў свае вароты — 2:2! Рэчычане набіраюць важнае для сябе ачко і адбіраюць два каштоўных у СКВІЧа. Такім чынам, абодва канкурэнты за другое месца маюць перад апошнімі выпрабаваннямі па 55 ачкоў.

У выніку сваёй перамогі і паразаў СКВІЧа і “ДСК-Гомеля” другое месца яшчэ можа заняць “Граніт”. Шанцаў мала, але яны ёсць. У 29-м туры мікашэвіцкі клуб расправіўся з “Хваляй” з Пінску 2:0. Неадбітымі сталі ўдары Шрэйтара і Якубовіча. Цяпер у “Граніта” 53 ачкі.

Важны матч каманд, якія з усім адчаем б’юцца за выжыванне – “Камунальнік” – “Смаргонь” не прынес паляпшэння ані слонімцам, ані іхнім апанентам. Ён скончыўся нулявой нічыёй.

Дарэчы, у гэтым туры лік 0:0 быў зафіксаваны яшчэ не раз. Так “Полацк” згуляў са “Славіяй-Мазыр”, а “Баранавічы” з гродзенскім “Белкардам”.

“Гомель” адсвяткаваў перамогу ў Нясвіжы 2:0. Сяргей Канцавы адкрыў лік, а ўжо на 92+ хвіліне вызначыўся Платонаў. Ды толькі цяпер не Дзмітрый, які забівае ледзь не ў кожным матчы, а ягоны брат Павел. Нарэшце, “Рудзенск” перамог “Хімік” з лікам 2:1. Адзначым, што ў светлагорцаў зноў забіў Андрэй Дашук.


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26