Спорт Беларуси



Футбол. ЧБ. Вторая лига. 5 тур

Автор:; Источник: , Май 20, 2010 19:54

cпорт 021БЕЛТРАНСГАЗ (Слоним)   СПАРТАК (Шклов)   2:2
19 мая. Слоним. Стадион «Юность». 500 зрителей.
СУДЬИ: В.Вербицкий (1к, Кобрин), С.Паращенко (1к, Михновичи), А.Майстров (1к, Фаниполь).
ИНСПЕКТОР: В.Бирюк (нк, Минск).
БЕЛТРАНСГАЗ: Берг, Скрипаль, Кутищев, Петровский, Оначенко, Шаблинский (61, Ничипорович), Мазур, Герасимчик, Савонь (к), Жегало (22, Кособуко), Сабило (83, Кечко).
СПАРТАК: Адаменко (к), Баранов, Радьков, Горбачев, Кисилев, Ефремов, Ходенков (78, Гулемов), Колосовский, Пронтишев (87, Рыбаков), Маненок, Мацукевич.
ГОЛЫ: 1:0   Радьков (47, автогол), 1:1   Маненок (49), 1:2   Колосовский (51), 2:2   Оначенко (82).
ПРЕДУПРЕЖДЕНЫ: Ефремов (21), Колосовский (29), Петровский (50, все неспортивное поведение), Баранов (75, грубая игра).
.
Команды Слонима и Шклова входят в пятерку клубов лиги, которые не имеют поражений. Кроме того, спартаковцы до этого матча даже не пропускали. Первый тайм игры продлил серии обоих коллективов.

.

Основные события развернулись в начале второй половины игры. «Спартак» за шесть минут игры сумел отличиться трижды, причем первый результативный удар был нанесен по своим воротам. Вообще-то, после корнера завершал атаку Скрипаль, но Радьков подкорректировал полет мяча в сетку. Затем две одинаковых вылазки совершил Маненок. В первом случае он отличился, а во втором, защитники газовиков вынесли мяч аккурат на ногу Колосовскому, который перекинул скопление народа в штрафной площади, отправив мяч парашютом под перекладину   1:2.

cпорт 026

«Спартак» один ноль в реестре разменял. А вот слонимчане этого делать не захотели. Последние 10 минут они взвинтили темп и могли даже вырвать победу. Но Шклов выстоял. А «Белтрансгаз» только сравнял счет. Герасимчик ввел мяч в игру из аута, Савонь головой скинул его на дальнюю штангу и Оначенко вместе с мячом оказался в сетке.

.

У пятым туры чакалася не адно цікавае супрацьстаянне. Адно з іх прайшло ў Клецку, дзе мясцовы “Клечаск” разграміў калінкавіцкую “Вертыкаль” 5:2. Прычым у першым тайме каманды забілі тры галы за тры хвіліны! На перапынак сыходзілі пры нязначнай перавазе гаспадароў, а вось у другой палове “Вертыкаль” не здолела адыграцца, нават прапусціла яшчэ двойчы. Ну а самы цікавы, напэўна, матч адбыўся ў Слуцку, дзе гулялі паміж сабой каманды, якія дэманструюць свае прэтэнзіі на лідэрства. Для таго, каб зразумець, наколькі абгрунтаваныя прэтэнзіі гэтыя, “Слуцкцукар” і “Маладзечна” мусілі паказаць яскравы футбол, а галоўнае перспектыўны, і, канешне, зарабіць тры балы. Да гэтага туру клубы аступіліся па адным разе, прычым “Маладзечна” пасля няўдачы ў першым туры, атрымала тры ўпэненыя перамогі. Цяпер маладзечанцы атрымалі і другую паразу. Дубль Канстанціна Якубоўскага на 30-й і 68-й хвілінах дапамог “Слуцкуцкру” сцішыць зацятасць суперніка і выйграць.

.

Мінская “Зорка-БДУ”, нарэшце, атрымала сваю першую перамогу ў сезоне. Удалым аказаўся выезд у Жлобін. Гол Андрэя Ламакі ў другім тайме дазволіў “студэнтам” падняцца з дна турнірнай табліцы. “Піянерамі” ў дадзеным туры аказаліся і футбалісты “Гомельчыгункі”, якія сваю першую вікторыю здабылі ў матчы з дзяржынскай “Лівадыяй”, прычым у гасцях. Галоўным героем у  чыгуначнікаў стаў Сяргей Пырх, які аформіў дубль. Пераможны гол якраз на яго рахунку.

.

Смалявіцкі “Вігвам”, што займаў 6-ю пазіцыю прыехаў да “Оршы”. “Орша” пакуль збольшага вызначаецца не добрымі вынікамі, а тым, што кожны новы хатні матч праводзіць на новым стадыёне. У першым матчы аршанцы гулялі на полі ў пасёлку Балбасава, потым гульня адбылася на “Лакаматыве” ўжо ў Оршы, і вось, нарэшце, каманда з берагоў Аршыцы перабралася на Цэнтральны стадыён. Ніводная каманда другой лігі не можа лічыць хатнімі адразу тры стадыёны! Варта зазначыць, што аршанцы не знямелі перад гасцямі, і нават прадэманстравалі неблагую гульню. У адным другім тайме “Орша” мусіла забіваць тройчы! Аднак не ўдалося, як не ўдалося гэтага зрабіць і “Вігваму”. У мінулым туры смалявіцкім гульцам удалося падлавіць на контратацы “Слуцкцукар”, няхай той і валодаў ініцыятывай, цяпер тое не прайшло. “Вігвам”, улічваючы пазіцыю свайго суперніка ў табліцы, хутчэй страціў ачкі, чым набыў, хоць па гульні такога не скажаш.

.

Кампанію “Клечаску” на верхняй кропцы склала “Гарадзея”. Дарэчы, перамога гарадзейцаў аказалася яшчэ болей усяляльнай, чымсьці поспех клецкіх футбалістаў. Ніякіх шанцаў не было прадастаўлена гомельскаму “ХБК-2” – 7:0! Уладзімір Макоўскі і Юрый Сыраквашка паклалі ў скарбонку асабіста ад сябе па два галы.

cпорт 112

У бліжэйшых матчах, якія адбудуцца ўжо ў нядзелю, відавочным “цэнтрам” ёсць паядынак у Шклове, дзе мясцовыя “чырвона-белыя” сустрэнуцца “Гарадзеяй”. Тым болей гэта робіцца цікавым, што праз тур “Спартак”прыме “Клечаск”. Цяпер шклаўчане саступаюць лідэрам два ачкі, зусім побач “Слуцкцукар”, “Маладзечна” і “Вігвам”. Унізе паціху афармляецца “склеп” : “Лівадыя”, “Бяроза-2010” і “ХБК-2. Зрэшты, перамога аднаго з гэтых клубаў у святле нядаўняга пачатку турніру падыме яго ў сярэдзіну.

.

Аўтары: Арцём Сізінцаў, Аляксандр Захаранка

.

5 тур

Орша 0:0 Вігвам (Смалявічы)

.

Белтрансгаз (Слонім) 2:2 Спартак (Шклоў)

Галы: 47′ -Радзькоў (аг), 82′ — Аначэнка; 49′ — Манёнак; 51′ — Каласоўскі

.

Гарадзея 7:0 ХБК-2 (Гомель)

Галы: 15′ -Цярэнцьеў; 45+1′ Кандрашук; 45′ Сыраквашка; 63′ Макоўскі; 69′ Макоўскі; 77′ Шкураценка; 90+1′ Сыраквашка (п).

.

Бяроза-2010 0:2 Асіповічы

Галы: 44′ Пірожнік; 80′ Трушчанка

.

Клечаск (Клецк) 5:2 Вертыкаль (Калінкавічы)

Галы: 31′ Клачкоў; 33′ Віскушэнка; 37′ Віскушэнка; 78′ Усцьян; 87′ Лапшын; 32′ Лапцеў; 44′ Дзенісюк.

.

Лівадыя (Дзяржынск) 1:3 Гомельчыгунка

Галы: 90′ Скварчэўскі; 45′ Лаўранчук; 65′ Пырх; 75′ Пырх

.

Нёман (Масты) 1:0 Гомель-2

Гол: 74′ Разумовіч.

.

Слуцкцукар (Слуцк) 2:0 Маладзечна

Галы: 30′ Якубоўскі; 68′ Якубоўскі.

.

Жлобін 0:1 Зорка-БДУ інск)

Гол: 59′ Ламака.


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26