Спорт Беларуси



Футбол. ЧБ. Вторая лига. 4 тур

Автор:; Источник: , Май 17, 2010 21:41

“Клечаск” губляе ачкі

.

Пасля чацвёртага туру ў другой лізе айчыннага першынства не засталося каманд, якія атрымалі перамогі ва ўсіх гульнях. Апошні “з магіканаў” – футбольны клуб “Клечаск” ездзіў у госці да сталічнай “Зоркі-БДУ”. “Студэнты” ў мінулым туры ўратаваліся ад паразы ў матчы з “Бярозай-2010” толькі на 92+ хвіліне, сысці ад “баранкі” ім удалося і на гэты раз. Але пачыналася ўсё выдатна для лідэра. Ужо на першых секундах лепшы снайпер лігі Віскушэнка змусіў капітуляваць брамніка гападароў. Затым дзякуючы галам Бабакова і Юрчанкі “Зорка” выйшла наперад, аднак на працягу меней як 10 хвілін Матарэнка і Віскушэнка з пенальці вярнулі перавагу “Клечаску”. Усё ішло да чарговай вікторыі, але на 90-й хвіліне Дзмітрый Ражкоў выступіў “ратаўніком” сваёй каманды. Такім чынам, “Зорка-БДУ” другі раз запар здабывае ачко ў канцы сустрэчы, наступнаму іх суперніку “Жлобіну” неабходна быць пільным, бо й самі жлобінцы аформілі сваю перамогу ў чацвёртым туры толькі за хвіліну да заканчэння асноўнага часу.

.

Многае датычна амбіцый “Асіповічаў” прасвятляў іх хатні матч з “Гарадзеяй”. Тут гаспадары спасавалі, двойчы прапусціўшы ад Кандрашука, што і вырашыла зыход супрацьстаяння. Асіповічцы  прайгралі два важных матчы шклоўскаму “Спартаку” і цяпер “Гарадзеі”, таму пра магчымы выхад каманды ў першую лігу няма чаго разважаць – пакуль сваімі вынікамі “Асіповічы” не дэманструюць такой рашучасці.

.

Можна парадавацца за ХБК-2, які забіў свой першы гол у сезоне. Здарылася гэта ў хатняй гульне са слонімскім “Белтрансгазам”, калі на 53-й хвіліне Якубовіч перайграў слонімскую абарону. Праўда, газавікам удалося адыграцца: праз двадцаць хвілін Герасімчык забіў гол і прынёс свайму клубу нічыю.

.

“Вертыкаль” не пакінула ніякіх шанцаў “Бярозе-2010”, а шклоўскі “Спартак” — “Оршы”.  Чарговую перамогу святкавала “Маладзечна”, якое разабралася з мастоўскім “Нёманам”, і выйшла на чыстае чацвёртае месца. Усю інтрыгу гаспадары фактычна пахавалі перад перапынкам, калі вялі ўжо 2:0. На гэтым вырашылі спыніцца. Добрыя весткі напярэдадні матчу з “Слуцкцукрам”, які бачыцца камандай, якая здольнай трымацца ўверсе табліцы. У справаздачным туры случакі мелі перавагу над “Вігвамам” на працягу большай часткі матчу, але ўсе планы разбіліся пасля голу Ягора Сямёнава ў іх вароты за чатырнаццаць хвілін да заканчэння матчу.

.

Лік 3:3, як і ў гульні “Зоркі-БДУ” з “Клечаскам” быў зафіксаваны ў паядынку “Гомеля-2” і дзяржынскай “Лівадыі”. Там гамельчане адкрылі лік, а неўзабаве мусілі адыгрывацца, што ўдалося зрабіць за тры хвіліны да канца намаганнямі Кавалёва. Так “Лівадыя” ўпусціла шанец здабыць першую перамогу ў чэмпіянаце.

.

Пасля чатырох тураў у табліцы другой лігі трохуладдзе: па 10 балаў набралі “Клечаск”, “Спартак” і “Гарадзея”. На адно ачко меней у “Маладзечны”, на два – у “Вігвама”. Цэлых пяць каманд яшчэ не выйгравалі, а вось “Вігвам” і “Спартак” маюць добрую серыю  — яны пакуль не прапускалі. Форвард “Клечаска” Віскушэнка забіў ужо 8 мячоў і ўзначальвае снайперскі спіс. У бліжэйшым туры можна вылучыць у якасці цэнтральнага матч “Клечаска” і “Вертыкалі”. Цікавым, пэўна, будзе і матч “ценевых” фаварытаў “Слуцкцукру” і “Маладзечны”.

.

Аўтар: Арцём Сізінцаў

.

ХБК-2 (Гомель) – Белтрансгаз (Слонім) 1:1

1:0 – Яўген Якубовіч (53), 1:1 – Алег Герасімчык (73).

.

Вертыкаль (Калінкавічы) – Бяроза-2010 3:0

1:0 – Дзяніс Лапцеў (20), 2:0 – Дзяніс Лапцеў (60), 3:0 – Дзмітрый Дулуб (79).

.

Гомель-2 — Лівадыя (Дзяржынск) 3:3

1:0 – Іван Малчанаў (39), 2:0 – Ігар Васілец (53), 2:1 – Аляксандр  Маргун (63), 2:2 – Віктар Юрага (72, пен), 2:3 – Ігар Кошаль (77), 3:3 – Сяргей Кавалёў (87).

.

Зорка-БДУ (Мінск) – Клечаск (Клецк) 3:3

0:1 – Аляксей Віскушэнка (1), 1:1 – Максім Бабакоў (37), 2:1 – Юрый Юрчанка (59), 2:2 – Ігар Матарэнка (62), 2:3 – Аляксей Віскушэнка (69, пен), 3:3 – Дзмітрый Ражкоў (90).

.

Спартак (Шклоў) – Орша 4:0

1:0 – Максім Манёнак (14), 2:0 – Максім Манёнак (23), 3:0 – Кірыл Яфрэмаў (70), 4:0 – Мікіта Варэнікаў (86).

.

Вігвам (Смалявічы) – Слуцкцукар 1:0

1:0 – Ягор Сямёнаў (76).

.

Маладзечна – Нёман (Масты) 2:0

1:0 – Дзмітрый Вышынскі (23), 2:0 – Міхаіл Лужынскі (45).

.

Гомельчыгунка – Жлобін 1:2

0:1 – Віктар Лагуцін (3), 1:1 – Павел Дзімітраў (55), 1:2 – Артур Мельнікаў (89).

.

Асіповічы – Гарадзея 0:2

0:1 – Руслан Кандрашук (7), 0:2 – Руслан Кандрашук (50).


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26