Спорт Беларуси



Футбол. Чемпионат Беларуси. Вторая лига. Обзор 3-его тура

Автор:; Источник: , Май 10, 2010 17:32

Логотип Чемпионата БеларусиПасля трох тураў у чэмпіянаце засталася адна каманда, якая дабілася усіх перамог. Гэта «Клечаск», які ў чарговым матчы прымаў на сваім гарадскім стадыёне «Гомельчыгунку». Амаль паўгадзіны гаспадары не маглі адкрыць лік, але потым Аляксей Віскушэнка забіў першы з трох сваіх галоў. Давыдзенка і Марголенка дадалі свае галы да хет-трыку лідэра, і «Клечаск» упэўнена перамог 5:0. А вось шклоўскі «Спартак», які прымаў «Вігвам» спаткаў першую ачковую страту. Нулявая нічыя ў гэтым матчы сфармавала наверсе групу каманд, што маюць цяпер па 7 балаў. «Слуцкцукар» і «Гарадзея» сінхронна перамаглі і абодва 2:0, і цяпер таксама наперадзе. «Маладзечна» пасля праколу на старце атрымала другую перамогу, ды яшчэ якую! Дзяржынская «Лівадыя» забіла гасцям цэлых тры галы, затое прапусціла ў адказ шэсць! Хет-трык аформіў Дзмітрый Вышынскі, і выйшаў на другое месца ў спісе снайпераў. Сярод іншых матчаў можна адзначыць супрацьстаянне аўтсайдэраў — «Оршы» і «ХБК-2». Больш упэўненымі ў сабе аказаліся аршанскія футбалісты, якія адсвяткавалі перамогу, нягледзячы на выдаленне ў сваім саставе ўжо на 11-й хвіліне. Дубль Касачука пад канец сустрэчы прынёс «Жлобіну» вікторыю ў гульні з «Гомелем-2», а «Зорка-БДУ» ўжо ў кампенсаваны час уратавалася ад паразы ў матчы з «Бярозай-2010». «Белтрансгаз» і «Асіповічы» згулялі ўнічыю і атабарыліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы.
.
ВЫНIКI
.
Спартак (Шклов) — Вигвам (Смолевичи) 0:0
.
Белтрансгаз (Слоним) — Осиповичи 1:1 (Шаблинский, 50 — Трущенко,8)
.
Берёза-2010 — Звезда-БГУ (Минск) 2:2 (Герасименко, 19; Кравчук, 67 — Кравчук (аг), 40; Юрченко, 92+)
.
Клеческ (Клецк) — Гомельжелдортранс (Гомель) 5:0 (Вискушенко, 29, 62, 73; Давыденко, 34; Марголенко, 66)
.
Жлобин — Гомель-2 2:1 (Косачук, 80, 90 — Пинчук, 54)
.
Ливадия (Держинск) — Молодечно 3:6 (Новиков, 35; Барковский, 37, Наумович, 47+ (пен) — Вышинский, 7, 12, 79; Нарожник, 26; Лужинский, 38; Дорохович, 61)
.
Неман (Мосты) — Слуцксахар (Слуцк) 0:2 (Камзолов, 14; Кутышенко, 92+)
.
Орша — ДСК-2 2:0
.
Городея — Вертикаль (Калинковичи) 2:0 (А.В.Баранов, 50, 69)
.
Аўтар: Арцём Сізінцаў


Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26