Спорт Беларуси



Футбол. Чемпионат Беларуси. Вторая Лига. 2 тур

Автор:; Источник: , Май 3, 2010 10:19

Адбыўся другі тур чэмпіянату Беларусі ў 2-ой лізе. Цікава было паглядзець, хто ж скончыць два туры з 6 ачкамі. Такіх каманд дзве: шклоўскі “Спартак, які абыграў на выездзе гомельскі “ХБК-2”, і клецкі “Клечаск”, які дзякуючы іроніі жыцця таксама выхадныя праводзіў у Гомелі, толькі супернічаў з “Гомелям-2”. Не толькі ў паездцы на поўдзень краіны хаваецца сіметрыя: абедзве каманды перамаглі з лікам 3:0, а футбалісты, якія зрабілі дублі – Дзмітрый Радзькоў і Аляксей Віскушэнка, выйшлі ў лідэры снайперскай гонкі. Цяпер у іх па тры мячы, прычым Радзькоў абодва мячы ў вароты “ХБК-2” забіў з пенальці, а Віскушэнка “Гомелю-2” з пенальці вызначыўся аднойчы.

.

Інтарэс быў і ў матчы “Зоркі-БДУ” супраць  “Гарадзеі”. Каманды здольныя змагацца за выхад у першую лігу. На 22-й хвіліне Максім Бабакоў вывеў сталічную дружыну наперад, аднак госці неўзабаве адыграліся пасля голу Аляксандра Баранава. Прыкметнае для справаздачнага туру яшчэ і тое, што ўсе гомельскія клубы гулялі дома! Пра “ХБК-2” і “Гомель-2” ужо згадвалася, дарэчы яны гулялі на “Гамсельмашы” і штучным полі ДЮСШ-8 адпаведна, а вось “Гомельчыгунка” прымала гасцей Бярозы на “Лакаматыве”. Першамай, які мог стаць для Гомеля яшчэ і сапраўдным святам гульні №1. Але не стаў: ніводны са стадыёнаў другога па памерах гораду краіны не ўбачыў вікторыі сваёй каманды. Гульня ”Гомельчыгункі” завяршылася ўнічыю 1:1. Хуткі гол, відаць,  расслабіў “Бярозу-2010”, але чыгуначнікі толькі раз скарысталіся гэтым. Першую вікторыю адсвяткаваў “Маладзечна”. Пасля напружанай гасцявой гульні з “Клечаскам” (2:4) маладзечанцы на родным стадыёне перайгралі “Жлобін”. На зыходзе першага тайму ў гаспадароў вызначыўся Дараховіч, на 73-й хвіліне раўнавагу аднавіў Торап, але праз лічаныя секунды мяч у другі раз заляцеў у вароты “Жлобіна” пасля ўдару Вышынскага.

.

“Слуцкцукар” з “Лівадыяй” і “Вігвам” з “Нёманам” разышліся без галоў, а  “Орша” пацярпела другое паражэнне. Гульню з “Асіповічамі” аршанцы пачалі ўдала, бо на 1-й хвіліне забіў Хоміч, аднак гол не быў залічаны, бо лайнсмэн убачыў афсайд. Затым нязначная перавага адышла да гаспадароў і  лепшы бамбардзір другой лігі за ўсю гісторыю Дзмітрый Аніскевіч забіў свой 1-ы гол у сезоне і 91-ы ў лізе. Аршанцы растранжырылі некалькі забіўных момантаў, а гаспадары маглі неаднаразова выкарыстаць гэта – брамнік аршанцаў Сіманенка ліквідаваў некалькі сур’ёзных пагроз. Усюдыісным, зрэшты, ён не аказаўся і дазволіў Няфёдаву і Мігасу павялічыць лік. Наўрад 3:0 можна лічыць справядлівым вынікам, не настолькі мацнейшымі аказаліся “зялёныя”, тым не менш “Орша” ўпала на апошні радок табліцы. “Вертыкаль” хутка прапусціла ад “Белтрансгазу”, але адыгралася яшчэ ў першым тайме.

.

Складана гаварыць аб тым, які матч будзе цэнтральным у трэцім туры. Хутчэй за ўсё гэта будзе супрацьстаянне лідэра – шклоўскага “Спартака” з загадкавым “Вігвамам” – камандай са стабільным фінансаваннем і чатырма ачкамі пасля двух тураў. Можна вылучыць таксама сустрэчу “Гарадзеі” і “Вертыкалі”, што таксама ідуць у першай шасцёрцы.

.

Вынікі:

Гомель-2 — Клеческ (Клецк) — 0:3

.

Звезда-БГУ (Минск) – Городея — 1:1

.

ДСК-2 (Гомель) – Городея — 0:3

.

Гомельжелдортранс — Береза-2010 — 1:1

.

Молодечно – Жлобин — 2:1

.

Слуцксахар (Слуцк) — Ливадия (Дзержинск) — 0:0

.

Вертикаль (Калинковичи) — Белтрансгаз (Слоним) — 1:1

.

Осиповичи – Орша — 3:0

.

Аўтар: Арцем Сізінцаў

Команды

И

В

Н

П

М

О

1 Спартак (Шклов) 2 2 0 0 6-0 6
2 Клеческ (Клецк) 2 2 0 0 7-2 6
3 Вертикаль (Калинковичи) 2 1 1 0 5-2 4
4 Слуцксахар (Слуцк) 2 1 1 0 3-0 4
5 Городея 2 1 1 0 3-1 4
6 Вигвам (Смолевичи) 2 1 1 0 2-0 4
7 Белтрансгаз (Слоним) 2 1 1 0 4-3 4
8 Неман (Мосты) 2 1 1 0 1-0 4
9 Гомель-2 2 1 0 1 4-4 3
10 Осиповичи 2 1 0 1 3-3 3
11 Молодечно 2 1 0 1 4-5 3
12 Звезда-БГУ (Минск) 2 0 1 1 3-4 1
13 Ливадия (Дзержинск) 2 0 1 1 0-1 1
14 Гомельжелдортранс 2 0 1 1 1-3 1
15 Береза-2010 2 0 1 1 2-5 1
16 Жлобин 2 0 0 2 1-5 0
17 ДСК-2 (Гомель) 2 0 0 2 0-5 0
18 Орша 2 0 0 2 1-7 0

Комментарии 0





Вы должны авторизироваться, чтобы оставить комментарий.


Лента новостей



Fatal error: Call to a member function build_links() on a non-object in /home/belarus2/champ.by/www/wp-content/themes/champ.by/sidebar.php on line 26